Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

f) Фрыдрых ІІ і ўпадак Гогэнштаўфаў. Фрыдрых ІІ (1212-1250), радзіўшыся ў 1194 годзе, гадаваўся пад апекай папы Інноцэнтага ІІІ ў Палермо, дзé зыходзіліся разам тры культуры: заходня - хрысьціянская, грэцкая і арабская. Абдораны ад прыроды нязвычайнымі зді асаблівай кéмнасьцяй, ён дастау самую разнародную вéду, знамяніта валадаў мовамі: нямецкай, італьянскай, францускай, грэцкай і арабскай, цікавіўся ў роўнай меры паэзіяй (ды сам напару пісаў нішто вершы), лёгікай Арыстотэля, творы каторага чытаў паарабску і пагрэцку, ды навукамі аб прыродзе. Паддзержуючы адносіны з арабскімі вучонымі, ён вытварыў сабе, як на той час, нязвычайна лібэральныя, цьвярозыя пагляды на рэлігійныя і грамадзкія справы. Усé дзіваваліся з яго мужнасьці, вéтласьці і хараства. Але найбольш сымпатыі здабываў ён у падданых яму народаў асаблівай здольнасьцяй адчуваць пляменныя ўласьцівасьці гэтых народаў і прытарновавацца да іх. Ужо ў маладых гадох ён адзначаўся тым, што з вялікай вéдай у ім лучыўся практычны розум і ўменьне панаваць над людзьмі побач з нязвычайнымі дыплёматычнымі здольнасьцямі. З некаторых паглядаў яго можна лічыць найвыдатнейшым гаспадарственым мужам сярэдніх вякоў.

Перад сваім выездам у Нямеччыну Фрыдрых ІІ абяцаў папе шмат болш чымся меў магчымасьць споўніць: ён прызнаў верхавенства папы над каралеўствам Абéдзьвюх Сыцылій, забясьпечыў яму валаданьне Анконай і князьствам Сполето, даў абяцаньне пайсьці ў крыжавы паход і абавязаўся аддаць Сыцылію свайму сыну Гэнрыку ды ніколі яé не прылучаць да Нямéцкага гаспадарства. Вось, ён пачуў сябé звольненым ад страшэннага цяжару, калі прыйшла вестка, што Інноценты памёр,-тым больш, што новы папа, Ганоры ІІІ (1216-1227), быў чалавек мягкі, не сягаў па рэчы трудныя і далёкія, і Фрыдрых ІІ, як гаспадарственны муж, у вусім стаяў вышэй за яго. Крыжавы паход Фрыдрых ІІ адкладаў з году на год, у Сыцыліі гаспадарыў сам, а сына Гэнрыка загадаў абабраць за наступніка сябé ў Нямеччыне і ўкаранаваў на рымскага караля. Калі Ганоры ІІІ пачаў выяўляць трывогу з прычыны ўсяго гэтага, Фрыдрых ІІ улашчыў і яго правадаўствам аб гэрэтыках; за гэта-ж папа ў свой чарод аддзякаваў Фрыдрыху ІІ, укаранаваўшы яго ў Рыме на імпэратара (1220). Пасьля Ганорыя папскі пасад заняў Грыгор ІX (1227- 1241); ня гледзячы на тое, што яму тады мінула ўжо 80 гадоў, ён аказаўся чалавекам вельмі цьвярдым, з зялезнай энэргіяй, шмат у чым падобны да папы Інноцэнтага . Тут ужо затрывожыўся Фрыдых ІІ; лічачы немагчымым далейшы адклад, ён (у 1227 г.) пайшоў у крыжавы паход у Палестыну, ды яму прышлося вярнуцца