Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зусім інакшай дарогай, чымся ў Італіі, ішло разьвіцьцё гаспадарственага ладу ў Нямеччыне. Насупраць заведзенаму ў Італіі абсалютызму, імпэратар даваў нямецкім князём магчымасьць усё больш пашыраць іх самастойнасьць, манячыся гэтым забясьпéчыць сабé ахватнейшую аружную помач іх у правядзеньні плянаў імпэратара ў Італіі. Фрыдрых 11 заўсëды больш пачуваў сябé рымскім імпэратарам, чымся нямецкім каралём, і не стараўся навет тварыць дужую каралеўскую ўладу ў Нямеччыне. Назначыўшы рэгенцыю пры сваім бязьлетнім сыне Гэнрыку, ён у працягу 15 гадоў зусім не давéдаваўся да Нямеччыны. А пад той час унутраны расклад Нямецкага гаспадарства ўсё больш і больш павялічаваўся. Калі Гэнрык дайшоў сталых гадоў, ён узяў уладу ў свае рукі. Паслухаўшы рады бацькі, выдаў ён у 1231 годзе закон, каторы абярнуў нямецкіх князёў у спадчынных собсьнікаў іх феодальных зямель (domіnі terrae), даўшы ім поўную монархічную ўладу-з сваім судом, правадаўствам і падаткамі. Найбольш магутным князьствам у паўднявой Нямéччыне сталася тады Аўстрыя дзякуючы мудраму гаспадараньню цэлай чаргі монархаў, між якімі асабліва адзначыўся Леапольд VІ (1198-1230). У гэтым гаспадарстве былі вельмі добра наладжаны дарогі і цьвітучыя гарады з Вéданем на чале.

З прычыны розьніц у паглядах на гаспадарственае ўпраўленьне, паміж Фрыдрыхам Іl і яго сынам Гэнрыкам настала нязгода, што паглыблялася чым далей, тым балей. Урэшце Гэнрык адкрыта падняў бунт проці бацькі. Да паўстанцаў, на чале якіх стаў малады Гогэнштаўф, прылучыліся: яго швагра, Аўстрыяцкі князь Фрыдрых ваяўнічы (наступнік Леопольда VІ), нямéцкае баярства, нездаволенае дадзенымі князём прывілеямі, і лёмбардзкія мéсты. Імпэратар, які пад той час быў вонках бацькаўшчыны, пасьпяшыў у Нямеччыну, і даволі было яму зьявіцца, каб паўстаньне само самой заціхла. Кароль Гэнрык, пакарыўся; яго перавéзьлі ў Апулію, і тамака ён да сваé сьмерці (1242) аставаўся ў астрозе.

Пасьля імпэратар склікаў у Вормсе сойм (1235), на якім была ўстаноўлена аканчальна згода з Вэльфамі на той аснове, што брауншвейгска-люнэбурскія землі Вэльфаў былі прызнаны спадчынным князьствам. На гэтым-жа сойме быў прыняты закон аб зямным міры. Хатнія войны і самасуды абмежаваліся точна азначанымі прыпадкамі самаабароны; за нарушэньні гэтага закону азначаны былі кары. Новы закон аб зямным міры першы раз быў ужыты дзеля пакараньня аўстрыяцкага князя Фрыдрыха Ваяўнічага, які ўсё яшчэ быў варожа настроены да імпэратара: ён быў засуджаны на выгнаньне за межы бацькаўшчыны, а Аўстрыю ў яго адабралі. На сойме князёў у Вéдані імпэратар зага