Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у звароце было мала — у Італіі ўжо красаваў гандаль і промыслы, істнаваў падзел працы, і грошы йгралі вельмі важ ную ролю ў грамадзкай гаспадарцы. Узрост дабрабыту будзіў усё больш жаданьнем волі і незалежнасьці з захаваньне рэспубліканскага ладу. Пачуваючы сваю сілу і права, вялікшыя гарады скасавалі прывілеі графаў і біскупаў, ды прысабéчылі сабé такія правы кароны, як біцьцё грошай, зьбіраньне мыта, суд, назначаньне ўраднікаў; а гэта давала ім новыя спосабы багацець. Упраўляліся зусім незалежна-самі сабой; урады займалі грамадзяне з выбарным консулем на чале, улада-ж імпэратара была толькі номінальная. Іншыя з вялікшых мест, як Мілян, Генуя, Піза, сталіся зусім незалежнымі гаспадарствамі. Пры гэтым дужэйшыя гарады прысабéчылі сабе верхавенства над слабейшымі.

У часе першага паходу ў Італію (1154) Фрыдрых Барбаросса не пачуваўся яшчэ гэткім дужым, каб дабываць магутнага Міляну; ён здаволіўся тым, што каранаваўся ў Павіі лёмбардзкай каронай, якая давала яму правы караля Італіі. Адгэтуль ён пасьпяшыў у Рым, куды яго клікаў папа Адрыян ІV на помач проці паўстаўшых Рымлян, якія паднялі бунт згодна з навукамі Арнольда з Брэсьціі. Яшчэ да прыходу імпэратара папа шмат аслабіў сілы паўстанцаў, пускаючы ў ход пракляцьці і інтэрдыкты. Фрыдрых аканчальна здушыў рэспубліканскі дух, і Рымляне былі прымушаны выдаць свайго кіраўніка, Арнольда з Брэсьціі, каторы панёс мучаніцкую сьмерць за грамадзкую і рэлігійную свабоду. Заняўшы Рым, Фрыдрых каранаваўся на імпэратара.

У другім паходзе (1158-1162) Фрыдрых адкрыта пачаў аружную барацьбу з Мілянам і заўладаў местам. Мілянцы прысягнулі яму на Вéрнасьць і зракліся некаторых прысабéчаных імі правоў і прывілеяў, а такжа залежных ад іх іншых мест і зямель; консуляў адгэтуль павінен быў назначаць імпэратар. Аднак, гэта Фрыдрыха ня зусім здаволіла. На роўнядзі блізка Ронкагліі (каля Піячэнцы) ён склікаў сойм, зложаны з лёмбардзкіх вяльможаў, духоўных і сьвецкіх, з учасьцем прадстаўнікоў іншых мест і выдатнейшых італьянскіх юрыстаў; сойм павінен быў ясна азначыць як правы імпэратара, так і залежных ад яго мест. У васнову палажылі рымскае права-так, як яно было выкладзена кодэксе Юстыніяна; дык няма дзіва, што імпэратару была дадзена блізу неабмéжаная ўлада над Італіяй. Ен меў права выдаваць законы, назначаць ураднікаў і судзьдзяў, азначаць падаткі і зьбіраць мыта. Прадстаўніком улады імпэратара быў назначаны ім-жа т.-зв. подэста. Ронкальскі статут пазбаўляў італьянскія мéсты ўсялякае самастойнасьці. Вось, Мілянцы і не захацелі прызнаць яго і два гады бараніліся, калі імпэратар аблёг з войскам сваім Мілян. Урэшце,