Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прымушаныя голадам і хваробамі, Мілянцы паддаліся. Імпэратар страшэнна пакараў іх: места было ўсéнька парухана, а жыхары прымушаны расьсяліцца ў чатырох далёкіх мястэчках.

Тым часам ізноў узгарэлася вайна паміж папствам і імпэратарскай уладай. Па сьмерці Адрыяна ІV (1159) вялікшасьць кардыналаў абабрала за папу Аляксандра ІІІ, энэргічнага абароньніка верхавенства духоўнае ўлады над сьвецкаю, а меншасьць кардыналаў абабрала прыхільніка імпэратара, Віктара ІV. Калі імпэратар паддзяржаў апошняга, Аляксандар ІІІ кінуў на яго праклён, і вось узьнялася новая вайна між двума валадарамі сьвету, яшчэ больш заўзятая, чымся вайна паміж Грыгорам VІІ і Гэнрыкам ІV. Ані Віктар ІV, ані два яго наступнікі, Пасхаліс ІІІ і Калікст ІІІ, ня былі ўсімі прызнаваны. Аднак, Аляксандар ІІІ быў прымушаны пакінуць Італію і перабрацца ў Францыю - пад апеку караля Людвіка VІІ. За яго, апрача Францыі, заступілася таксама Англія. Калі Фрыдрых, парухаўшы Мілян, вярнуўся ў Нямеччыну, Лёмбардцы, страшэнна ўцісканыя імпэратарскімі ўраднікамі, зрабілі ў Вэроне саюз, Лёмбардзкую Лігу, дзеля абароны сваіх правоў і незалежнасьці. Даведаўшыся аб гэтым, імпэратар ізноў пайшоў у Італію (гэта быў чацьверты паход 1166-1168). Рым быў прымушаны паддацца яму, а папа Аляксандар, які ўжо быў вярнуўся туды, ледзь здалеў уцячы да Норманаў-у каралеўства Äбéдзьвюх Сыцылій. Новы папа (антыпапа) Пасхаліс ІІІ ўрачыста прыбыў у Рым і другі раз укаранаваў Фрыдрыха.

Якраз імпэратар дайшоў найвялікшае ўдачы, калі ў нямецкім войску ўзьнялася пошасьць, ад якое за адзін тыдзень памёрла 25.000 душ. Ледзь-ледзь Фрыдрыку ўдалося вярнуцца пераз варожую яму Лёмбардыю назад у Нямеччыну. Пад той час лёмбардзкія мéсты сваймі сіламі адбудавалі Мілян, ды, зрабіўшы саюз з папай Аляксандрам ІІІ, заклалі у яго чэсьць новы горад Аляксандрыю, гатуючыся да барацьбы з імпэратарам. У пятым сваім паходзе ў Італію (1174—1178) Фрыдрых дарма аблягаў гэты магутны, добра Баронены горад. Ён зажадаў падмогі ў Нямеччыны, але Гэнрык Лéу адмовіўся ад леннае паслухмянасьці і ўдзяржаў другіх князёў ад выпаўненьня іх павіннасьці. Гэтак Фрыдрых, выступіўшы ў паход з невялікімі сіламі, быў страшэнна разьбіты.

Бачачы, што нельга правясьці свае пляны аружнай сілай, Фрыдрых І зрабіў круты паварот у палітыцы: ён пайшоу на замірэньне з папай Аляксандрам ІІІ і лёмбардзкімі местамі. На конгрэсе у Вэнэцыі (1177) імпэратар зрокся свайго верхавенства над папай, чаго раней гэтак дамагаўся, прызнаў папу Аляксандра Іll, які ў свой чарод зьняў з яго