Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скага князя Фрыдрыха, ня гледзячы на тое, што пакідаў бязьлетняга роднага сына, — і яго просьба была споўнена.

в) Фрыдрых і Рудабароды (Барбаросса) (1152—1190). Гэты імпэратар злучыў у сваёй асобе абодва сварыўшыяся роды, бо яго матка была сястрою Гэнрыка Пышнага; вось, і выбары яго адбыліся вельмі гладка. Наўперад ён пастараўся пагадзіцца з Вэльфамі, падружыўся з Гэнрыкам Лéвам і прызнаў яго правы на Баварыю. Вельмі ўмела супакоіў і аўстрыяцкага маркграфа, аддаўшы яму некалькі сумежных графстваў, што ранéй належылі да Аўстрыі, і даўшы гэтаму маркграфству тытул князьства з асаблівымі правамі і прывілеямі (prіvіlegіum mіnus 1156), у тэй лічбе права спадчыны ня толькі ў мужчынскай, але і ў жаноцкай лініі. За гэта аўстрыяцкі князь Гэнрык (з мянюшкаю Язоміргот) выдаў Баварыю Гэнрыку Лéву. З таго часу ў Нямéччыне настаў супакой. У гаспадарственых справах Фрыдрых Барбаросса шукаў помачы ў князёў царквы, каторыя, як у часы саксонскіх імпэратараў, сталіся апорай пасаду.

З сьвецкіх князёў дайшлі вялікшага значэньня і ўлады Гэнрык Леў, Альбрэхт Мядзьведзь, валадар Паўночнае Мaрхіі, і Вэттіны Місьнійскай мархіі. Яны вялі захопную палітыку адносна да Славянскіх зямель. Асабліва ўпорна бароўся з Палабскімі Славянамі Гэнрык Лéў. Ён заваяваў край Абадрытаў і сумéжныя землі ажно да Балтыцкага мора (цяперашнія Гольштэйн, Мэкленбург і Ўзмор'е); ваяваў ён такжа з Фрызамі. У забраных краёх закладаў гарады, біскупствы і апацтвы.. Наўперад выпісаваў нямецкіх колёністаў, купцоў, місіянэраў, а тыя йшлі далей на поўнач і ўсход — у глыб Славяншчыны, нясучы з сабой абнямéчаваньне народу. Гэнрык Лéў адбудаваў згарэўшы Любэк, які стаўся найважнейшым тарговым цэнтрам ля Балтыцкага мора. Альбрэхт Мядзьведзь вёў падобную-ж работу ля Эльбы і Гавэлі. Тамака ён залажыў Бранденбургскую мархію, названую гэтак ад славянскага места Бранібору, ды пасяліў там нямецкіх колёністаў.

Фрыдрых І вельмі рупіўся аб тым, каб удзяржаць і ўзмацаваць імпэратарскую ўладу ў Італіі. Дзеля гэтага ён шэсьць разоў пераходзіў пераз Альпы і блізу траціну свайго гаспадараньня праводзіў на Апэнінскім паўвостраве. Гэта палітыка яго выклікала зусім прыродна няпрыязныя адносіны да яго з боку папаў. Другою няпрыязнаю яму сілаю былі італьянскія гарады. Карыстаючыся барацьбой паміж папамі і імпэратарамі, гарады ў Лёмбардыі і Сярэдняй Італіі прысабéчылі сабé розныя правы і прывілеі і, дзякуючы гэтаму, дайшлі высокага красаваньня. Пад той час, як у Нямеччыне была бадай выключна так-званая прыродная гаспадарка, абапертая на земляробстве і гадоўлі жывёлы, а грошай