Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бясьпечыцца проці роду Гогэнштауфаў, ён выдаў сваю дачку Гэртруду замуж за Гэнрыка Пышнага, князя Баварыі, патомка старавéчнага роду Вэльфаў, ды аддаў зяцю князьства Саксонскае. Паміраючы, лётар прасіў князёў абабраць за яго наступніка князя Гэнрыка Пышнага. Аднак, і князі і папа ўбаяліся, што Гэнрык, як валадар двух князьстваў, Баварыі і Саксоніі, а ў дадатку як галава магутнага роду Вэльфаў, стаўшыся каралём, набярэ лішне вялікае сілы. Дзеля гэтага абабралі і каранавалі князя Канрада Гогэнштаўфа. Канрад ІІІ (1138-1152) меў вялікую популярнасьць, ды не адзначаўся вялікімі здольнасьцямі ані як галава гаспадарства, ані як ваявода. Спачатку яго ўладу прызнаў і Гэнрык Пышны; аднак, калі Канрад ІІІ зажадаў ад яго назад Саксонію на тэй основе, што дагэтуль ніхто ня меў права валадаць больш як адным князьствам, -тады нанова ўзгарэлася хатняя вайна. Кароль засудзіў Гэнрыка Пышнага на баніцыю (выняў з-пад права) і, апрача Саксоніі, адабраў у яго і Баварыю. Саксонію аддаў, як лен, Альбэрту Медзьвядзю, з роду Асканскага, а Баварыю-свайму зроднаму брату, марграфу Леапольду Аўстрыяцкаму. Гэнрык Пышны не пакінуў Саксоніі і гатаваўся да барацьбы, аднак, скора памёр, пакінуўшы дзесяцігодняга сына Гэнрыка Лéва. Прыхільнікі Вэльфаў павялі далейшую барацьбу ўжо за правы апошняга. Канрад ІІІ здабыў мéста Вэйнсбэрг і разьбіў іх (1140). Тут, ка жуць, першы раз чутны былі баявыя клічы: „Вайблінг"[1]з боку каралеўскіх войск і „Вэльфы“ — з другога боку. Адгэтуль Вайблінгамі (паітальянску Ghіbellіnі - Гібэліны) называлі прыхільнікаў імпэратара, а Вэльфамі (паітальянску Guelf-Гвэльф)-прыхільнікаў папы, а пазьней—прыхільнікаў незалежнасьці гарадоў і рэспубліканцаў. Варожыя партыі скора пагадзіліся між сабой — з тэй умовай, што Саксонія была аддадзена Гэнрыку Лéву, а Баварыя-брату Леапольда, Аўстрыяцкаму марграфу Гэнрыку, з роду Бабэнбэргаў (1141).

У тым часе ўзьнялася вялікая завіруха ў Італіі. Манах Арнольд з Брэсьціі, вучанік слаўнага парыскага профэсара філёзофіі і тэолёгіі Абэляра, пачаў шырыць па мястох рэспубліканскія ідэі, заклікаючы духавенства вярнуцца да прастаты першых хрысьціян. Яго навукі знайшлі гэтулькі прыхільнікаў, што ў 1143 годзе Рым абвесьціў сябé республікай на старавéчны лад, з сэнатам на чале (Senatus Pорulusque romanus). Канрад ІІІ, двойчы кліканы папай за Альпы, не здолеў супакоіць народны рух і ня меў магчымасьці каранавацца ў Рыме на імпэратара.

Перад сьмерцяй Канрад ІІІ прасіў аддаць карону свайму адважнаму пляменьніку Фрыдрыху, сыну памершага шваб

  1. Вайблінген-гэта спадчынны замак Гагэнштаўфаў.