Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шлі на падмогу яму Норманы пад камандай Робэрта Гюіскара. Аднак, Норманы пачалі гэтак гаспадарыць у Рыме, што выклікалі паўстаньне насяленьня і былі прымушаны пакінуць места. Разам з імі растаўся з Рымам і папа Грыгор VІІ; ён перабраўся ў Салерно і тамака памёр у 1085 годзе.

Барацьба з сьмерцяй Грыгора VІІ ня скончылася. Праўда, супраціўнік Гэнрыка ІV, абабраны за караля Гэрман гр. Сальм, самахоць зрокся кароны, ды скора памёр; але з папамі барацьба трывала далей, бо Гэнрык ІV не згаджаўся зрачыся інвэстытуры духоўных і цьвёрда бараніў: права імпэратараў. Папа Урбан ІІ, каторы высака падняў павагу папаў, схінуўшы пачаць крыжавыя паходы, выступіў вельмі востра проці імпэратара. Змовіўшыся з папай, змагаліся з Гэнрыкам ІV два родныя сыны яго. Малодшаму сыну, Гэнрыку, хітрыкамі ўдалося захапіць бацьку, якога ён засадзіў у цямніцу і прымусіў зрачыся кароны. Усё-ж Гэнрыку ІV ўдалося ўцячы з турмы; ён сабраў вялікія сілы і выступіў проці сына. Аднак, да бітвы між імі не дайшло, бо Гэнрык ІV раптам памёр (1106). Гэнрык V, абабраны за караля яшчэ раней, чымся пачалася барацьба яго з бацьбяз ніякіх перашкод заняў каралеўскі пасад. І ён вëý барацьбу з папамі і з князямі, што стараліся аслабіць каралеўскую ўладу. Ды адным і другім прышлося зрабіць некаторыя ўступкі. Замірыўшыся з князямі, Гэнрык V зрабіў з папай Калікстам ІІ умову ў Вормсе (1122), якая палажыла канец спрэчцы аб інвэстытуру. Падобныя ўмовы сьвецкае ўлады з папествам дасталі назоў конкордату. Вось, паводле вормскага конкордату, выбары біскупаў перайшлі да капітулаў, значыць, да духавенства галоўнае царквы (касьцёлу) у дыэцэзіі, катэдры; выбары адбываліся ў караля ці яго заступніка. Абабраны біскуп даставаў ад папы пасьвячэньне і, у знак духоўнае ўлады, біскупскі пярсьцёнак і посах. Імпэратару-ж прысягаў на вернасьць, як леннік, і даставаў ад яго бэнэфіцыі.

Гэнрык V памёр у 1225 г., а з ім вымерла франконска-саліцкая дынастыя.

4. Вэльфы і Гогэнштаўфы. а) Пачатак барацьбы між Вэльфамі і Гогэнштаўфамі. Найбольш правоў на карону мелі два браты з швабскага роду Гогэнштаўфаў: швабскі князь Фрыдрых і франконскі князь Канрад, сваé нябожчыка Гэнрыка V. Проці іх выступіла духавенства, лічачы іх непрыяцелямі царквы, і дабілася таго, што за караля быў абабраны Саксонскі князь Лётар фон Супплінбург, прыхільнік царкоўнае рэформы Летар ІІІ (1125-1137) жыў з папамі ў згодзе. Каб-жа за