Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гнаў шукаць сабé здабычы ў чужых землях. Іх мандроўкі і паходы мелі мяшаны таргова-разбойніцкі характар. Зрабаваныя ў адным месцы рэчы яны прадавалі у другім, бяручы з сабой дзеля продажы і вытворы свае бацькаўшчыны: рыбу, скуры, футры, за каторыя даставалі збожжа, мёд, тканіны, зброю. На чале норманскіх дружынаў стаялі адважныя ваяводы — вікінгі. Норманы выяжджалі на вялікіх лодках па 60 — 70 душ, званых „марскімі ваўкамі"; у паход éхала звычайна ня менш соткі або і больш лодак разам. У VІІІ і ІX сталéцьцях Норманы рабілі свае наéзды на ўсё ўзьбярэжжа Заходняе Эўропы. Яны зьяўляліся зьнячэўку і зыходзілі на бéраг, або ўплывалі ў утокі вялікіх рэк, заходзячы гэтак у самую глыб чужых краëў і рабуючы іх. Па Сэне яны даплывалі ажно да Парыжу, па Рэйне да Кéльну і Могунцыі, ды ў Аквізгране спалілі навет палац Караля Вялікага. Даходзілі яны і да заходняга ўзьбярэжжа Пірэнэйскага паўвостраву, а часамі навет да Італіі. Усюды рабавалі гарады і вёскі і пасьпявалі ўцячы з дабычай баржджэй, чымся жыхары здалелі сабраць вялікшыя сілы дзеля адпору грабéжцам. Яны гэтак даліся у знакі народам Заходняе Эўропы, што людзі маліліся Богу, кажучы: "Ад злосьці Норманаў крэй нас, Божа!"

Спачатку Норманы рабілі сваé наéзды толькі ўлетку, але пазьней пачалі зімаваць на чужых узьбярэжжах, ды дзéня-дзé зусім асядаць. Першая асéласьць Норманаў была ў цяперашняй Англіі - у ўсходняй часьці яé, а пасьля на паўночным узьбярэжжы Францыі. Апошнія Каралінгі ня мелі ўжо сілы даваць ім адпор. Кароль Таўсты ў 886 годзе быў прымушаны адкупіцца, каб Норманы адступіліся ад Парыжу. Вялі з імі аружную барацьбу толькі графы Парыжу. Ды хоць граф Парыжу Одо (Eudes) і перамог іх, аднак, Норманы ўжо ўмацаваліся ў ваколіцах каля ўтоку Сэны, а паводле ўмовы, зробленай у 911 годзе з іх кіраўніком Рольфам або Ральлёнам, увесь край каля утоку Сэны быў прызнаны за імі на правох лену. Рольф прыняў хрысьціянства і пад імем князя Робэрта стаўся закладчыкам князьства Нормандыі. У вельмі скорым часе Норманы зблізіліся з мясцовым насяленьнем, прынялі яго мову і звычаі, ды гэтак перавярнуліся ў Французаў. З Нормандыі-ж іх дружыны пайшлі далей на паўдня дзеля новых заваяваньняў і дайшлі ажно да Італіі і Сыцыліі. У ХІ ст. Норманы ўжо выпіраюць Бізантыйцаў з паўднявое Італіі і Сарацынаў з Сыцыліі; пры гэтым вельмі ўславіўся сваёй мужнасьцю ваявода іх Робэрт Гюіскар (значыць: хітры). З заваяваных тутака зямель Норманы ўтварылі „Каралеўства Абéдзьвюх Сыцылій" пад вярхоўнай уладай папаў.