Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хапала, дык царкоўнымі землямі. З прычыны-ж таго, што Царква ня мела права вызбывацца зямлі назаўсёды, дык царкоўнай зямлёй надзялялі на дачаснае (дажывотнае) карыстаньне, як так-званыя бэнэфіцыі. У пазьнейшых часох Каралінгі давалі сваім вассалям бэнэфіцыі дзеля таго, каб тыя мелі магчымасьць выпаўняць вайсковую павіннасьць. З часам вассальная і бэнэфіцыяльная залежнасьць зьлілася ў адно, і гэтак вытварылася фэодальная сыстэма, якая і сталася асновай усяго тагачаснага палітычнага ладу. Кароль Вялікі спыніў раздачу бэнэфіцыяў; але пасьля яго сьмерці, у часе ўнутранае барацьбы за пасад, каралеўскія вассалі ня толькі яшчэ больш збагацéлі дзякуючы новым зямельным падаркам, але навет прысабéчылі сабé часьць каралеўскае ўлады над людзьмі, якія сядзелі на іх землях (іммунітэты, вынятак з-пад улады каралеўскіх ураднікаў). Урэшце, Кароль Лысы загадаў правясьці агульную коммэндацыю, а ў 877 годзе на сойме ў Керсі абяцаўся пасьля сьмерці кожнага вассаля аддаваць землі яго ягоным дзяцём Ды гэтак даў пачатак спадчынага права для лéнаў. Адгэтуль Кароль становіцца сэньёрам, або сувэрэнам, для найвялікшых магнатаў; кожны з іх быў сэньёрам для сваіх вассаляў, тыя ізноў мелі залежных ад сябé мéншых вассаляў і гэтак далей. Так утварылася асаблівая гіэрархія ў вассальнай залежнасьці. Каралеўскія вассалі мéлі тытулы князёў, маркграфаў, графаў, баронаў; ад іх былі залежны рыцары. Пры даваньні лéну вассаль, стаўшы наўкаленкі, выражаў сваю пакорнасьць сэньёру: злажыўшы свае рукі, ён укладаў іх у далоні сэньëра, цалаваў яму калена і прысягаў быць верным; а сэньëр (сузэрэн) падаваў яму кусок дзярна або галіну, на знак, што даець яму зямлю або лес. Гэта называлася інвэстытурай і паўтаралася пры кожнай зьмене ленніка ці сузэрэна - навет і ў той час, калі лены сталіся спадчыннымі. Апрача вайсковае службы і вернасьці, вассалі былі абавязаны ўва ўсіх справах памагаць свайму сузэрэну, бараніць яго, а калі-б лучаў у палон, дык выкупіць яго. Нарушэньне гэтых абавязкаў лічылася найвялікшым злачынствам. З свайго боку і сузэрэн павінен быў бараніць вернага вассаля і ўсімі спосабамі даходзіць яго крыўд. З гэтага часта ў краю ўзьнімаліся сваркі і хатнія войны.

§ 9. Норманы і пачатак Англіі.

1. Норманы і норманскія наèзды. Паўночныя Германцы, Норманы або Нордманы, займалі Ютляндзкі і Скандынаўскі паўвастравы. Тамака яны паразьбіваліся на невялікія землі і жылі первабытным германскім паганскім ладам. Сьцюдзёны клімат і бéднасьць загартавалі іх, а голад