Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яго, калі той не адмовіцца ад свайго становішча. У вадказ на гэта фоцый на скліканым ім саборы ў Константынопалі абвінаваціў заходнюю Царкву ў гэрэзі з прычыны навучаньня, што Сьвяты Дух паходзіць не ад Айца, а ад Айца і Сына (Fіlіoque), ды сам кінуў на папу пракляцьце (867). Фоцый скора пасьля гэтага быў ськінуты з патрыаршага пасаду, аднак, адзінасьці цэркваў вярнуць ужо не ўдалося. На ўсхоДзе ўсé вельмі няпрыязна глядзелі на ўзрастаньне сілы і аўторытэту папаў. За папы Лявона ІX патрыарх Міхал Цэрулярый пачаў ізноў узводзіць на рымскую царкву тыя віны, якія ёй закідаў Фоцый. Тады, у 1054 годзе, папéскія легаты пакінулі Константынопаль, пракляўшы патрыарха, каторы ў свой чарод пракляў папу і ўсю рымскую царкву. З таго часу настаé ўжо аканчальны падзéл Царквы на рымскую і грэцкую. Падзéл гэты, апрача дагматычных спорак і споркі за пяршынство папаў і патрыархаў, мéў у сваёй аснове перш за ўсё тыя асаблівасьці, якія здаўна розьнілі сьвет грэцкі і рымскі.

4. Фэодальны лад. Пачатак феодалізму сягае часоў Мэравінгаў. Германцы, асядаючы ў рымскіх провінцыях, забіралі сабé, як здабычу, часьць зямлі мясцовага насяленьня (Одоакр і Востраготы траціну; Альбоін, Бургунды і Візыготы - дзьве траціны, Вандалы - усё найлепшае). Адны толькі Франкі ў Гальліі здаволіліся скарбовымі землямі. Новыя валадары дзялілі тыя землі між сабой; ваякі, што дасталі зямлю, называлі сябé leudes, людзі (вольныя), а надзелы іх называліся allodіa. З часам, дзякуючы каралеўскім даром, лічба вялікіх зямельных уласьнікаў, або сэньёраў, шмат павялічылася. Усé вольныя людзі, абдораныя зямлёй, абавязаваліся служыць у войску на свой кошт. Аднак, гэта павіннасьць аказалася гэтак цяжкой для дробных уласьнікаў, таспадаркі каторых руйнаваліся, што яны пачалі старацца пазбыцца і зямлі і зьвязаных з ёй цяжараў. Вольныя людзі аддаваліся пад апеку і ішлі ў залежнасьць ад вялікіх паноў (гэта называлася коммендацыяй). Дробны альлёдыйны уласьнік аддаваў свой надзéл сэньёру і даставаў яго зараз-жа назад, але ўжо толькі з правам карыстаньня, як лен, feodum, ды гэтак станавіўся лéннікам, вассалем свайго сэньëра. Вассаль абавязаваўся адбываць сэньëру некаторыя павіннасьці і ісьці ў яго войска, але ўжо на кошт сэньëра. За гэта ён мéў апéку сэньёра і помач у прыгодзе. У свой чарод мажордомы прымушалі сэньёраў даваць ім прысягу на вернасьць і вайсковую службу, значыцца, пераварочалі іх у сваіх вассаляў. Каб-жа здабыць шчырую прыхільнасьць вассаляў, Кароль Мартэль і наступнік яго абдоравалі іх сьпярша каралеўшчынай, домэнамі, а як каралеўшчыны не