Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

годзе памёр Людвік Дзіця, апошні валадар усходняе часьці Франкскага гаспадарства з роду Каралінгаў.

У заходняй часьці гаспадарства пасьля Караля Таўстога стаў гаспадаром адважны Одо (Eudes) граф Парыжу, абароньнік гэтага места ад Норманаў. Тут блізу сто гадоў ішла барацьба паміж нявымершымі яшчэ патомкамі роду Каралінгаў і вельмі ўзмацаваўшыміся князямі Францыі, як называлі патомкаў Робэрта, брата Ода. Урэшце, у 987 годзе каралеўскі тытул перайшоў да ўнука Робэрта, Гуго Капэта. Ад гэтае дынастыі Капэтынгаў пачынаецца гісторыя ўласьцівае Францыі. Побач з ёю было асобнае гаспадарства Бургундыі паміж Ронаю і Альпамі (гл. § 14).

3. Узрост улады папаў і разьдзел Царквы. Разам з тым, як слабела ўлада імпэратараў, на Заходзе ўсё болей узрастала значэньне папаў. У часе барацьбы за абразы (асразаборства) папы зусім вызваліліся ад улады бізантыйскіх імпэратараў, а пасьля, паддзержуючы Каралінгаў, стаРаліся ўзяць у свае рукі найвышэйшую ўладу над Царквою. Кароль Вялікі яшчэ мяшаўся ў справы Царквы, лічачы сябé галавой і гаспадарства і Царквы. Але яго наступнікі былі ужо слабейшыя, і Царква выходзіла з-пад іх улады. Мала гэтага: карыстаючыся рознымі акалічнасьцямі, папы самі сталіся валадарамі царкоўнага гаспадарства, даводзячы пры гэтым, што сваю сьвецкую ўладу яны дасталі не прыпадкам, а што яна здаўна ім па праву належыць. Каля 850 году былі сабраны ў адно дакумэнты аб правох папаў на сьвецкую ўладу, вéдамыя пад назовам Ізыдаравых дэкрэталіяў. Пазьней было даведзена, што гэныя дакумэнты былі падроблены. Між імі быў таксама падроблены акт дару імпэратарам Константынам папе Сыльвэстру І места Рыму; у гэным акце было напісана, што імпэратар пакінуў Рым дзеля таго, каб аддаць яго папе. З гэтага павінна было вынікаць, што сьвецкая ўлада папаў пачынаецца не ад Пэпіна, а сягае часоў Константына Вялікага.

Вельмі падняў значэньне папéства папа Мікалай І (838—867), чалавек вельмі энэргічны, каторы выступаў як пасярэднік у барацьбé Каралінгаў між сабой і здолеў угрунтаваць сваю ўладу на усéнькім Заходзе. Але гэтае ўлады ня прызнаў Усход і з таго часу ўласьціва пачынаецца падзел Царквы на заходнюю і ўсходнюю. Беспасярэдняй прычэпкаю падзелу было тое, што бізантыйскі імпэратар Міхал ІІІ ськінуу константынопальскага патрыарха Ігната і назначыў на яго месца Фоцыя. Фоцый паслаў да папы Мікалая І паслоў, заклікаючы яго на сабор. Папа сабраў біскупаў у Рыме на сынод адказаў фоцыю, што не прызнае яго за патрыарха, ды навет пастрашыў, што пракляне