Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

памі. Даўнейшая ахвота Грэкаў да філёзофіі цяпер перайшла на тэолёгію, і з гэтага паўсталі розныя рэлігійныя кірункі і гэрэзі, якія знаходзілі многа спагаднікаў. А як імпэратары, лічачы сябе начальнікамі царквы, выступалі проці гэрэзіяў, дык паўставаўшыя сэкты набіраліся палітычнага характару і падымалі барацьбу з уціскаўшымі іх імпэратарамі. Узьнімалася бязупыннае ўнутранае ходаньне і непарадкі. Найбольш вострае ходаньне ішло за абразы (абразаборства). Імп. Леў ІІ, каб спыніць лішне пашыранае на Ўсходзе пакланеньне абразом і фігурам сьвятых, загадаў іх зьніштажаць. Часьць духавенства, асабліва манахі, і народ супрацівіліся гэтаму. Узноў-жа Леў II ня ўступаў і непарадкі спыняў (суймаў) аружнаю сілаю. Толькі цераз 100 гадоў (787) імпэратрыца Ірэна вярнула волю ў справе шанаваньня абразоў, а скліканы пры ёй Сабор растлумачыў, як належыць шанаваць абразы. АИбразаборства ўзмацавала рашчапеньне між цэрквамі—заходняй і ўсходняй. На захадзе пашана абразоў захавалася, ня гледзячы на забарону, і духавенства перастала прызнаваць усходніх імпэратараў, уважаючы іх за гэрэтыкаў ды пачало шукаць апекі ў каралёў Франкаў.

§ 6. Магамэт і пашырэньне ісьляму.

1. Жыцьцё і навука Магамэта. У той час, калі хрысьціянства ўзмацавалася на ўсім прасторы даўнейшага рымскага гаспадарства, з Усходу пераступілі яго межы Арабы, што прызнавалі навуку Магамэта і агнём і мячом стараліся прымусіць хрысьціян прыняць новую веру. Гэта новая навука паўстала ў Арабіі. Гэты вялізарны паўвостраў, роўны трэцяй часьці Эўропы, мае ў б0 разоў менш насяленьня, чымся мае Эўропа. Уся сярэдзіна яго — гэта вялізарная неўраджайная пяшчаная пустыня з дзе-ня-дзе параськіданымі зрэдка оазісамі. На гэтых прасторах з даўных часоў жылі Бэдуіны, праводзячы тут сваё пастырскае і разбойніцкае жыцьцё. Адзіным іх багацьцем быў вярблюд—,карабель лустыні“. Толькі на ўзьбярэжжах знаходзяцца вузкія ўраджайныя палосы з гарадамі і аселым насяленьнем. У вадным з такіх мест, званым Мэкка, у палавіне VI веку радзіўся Магамэт. Як падрос, дык стаўся купцом і дзеля гандлю часта адбываў падарожы. У гэных падарожах Магамэт пазнаёміўся з хрысьціянскай і жыдоўскай верамі, ды рознымі галінамі паганства, якіх дзяржаліся яго землякі. Думаў ён многа, якая вёра лепшая, і ўрэшце, не здаволіўшыся ніводнай, пастанавіў закласьці зусім новую веру. Як сам казаў, да яго зьявіўся арханел Гаўрыіл, пасол ад Бога і пасуліў яму, каб сваім земляком пераказаў праўдзівую боскую на