Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

было страшэнна шмат грошай; увесь народ стагнаў ад нязвычайна цяжкіх падаткаў. Дзеля павялічаньня даходаў, імпэратар прадаваў урады, рабіў часта ў судовых справах несправядлівыя прысуды і забіраў у скарб маемасьць грамадзян. З Юстыніянам канчаецца час славы і сілы ўсходняе імпэрыі.

2. Усходняя імпэрыя пасьля Юстыніяна. Па сьмерці Юстыніяна ўсходняя. імпэрыя пачала ўпадаць. Вялікшую часьць Італіі занялі Лёнгобарды, у Гішпаніі Візыготы паськідалі імпэратарскіх ураднікаў, а Балканскі паўвостраў шмат пацярпёў ад нападаў мангольскіх пляменьняў Авараў і Баўгараў, а таксама Славянаў. Аканчальна Баўгары аселі сярод Славян між Дунаем і Балканамі. Часьць Славян пераз Балканскі паўвостраў дайшла ажно да Пэлепонэзу і тут, як рэзультат зьліцьця іх з патомкамі старавечных Грэкаў, пачаў тварыцца цяпёрашні нова-грэцкі народ.

Яшчэ больш пацярпёла ўсходняя імпэрыя ў Взіі. Хоць адзін з наступнікаў Юстыніяна, Гэраклій, адбіў напад Пэрсаў, за тое яму не ўдалося пабіць Арабаў, якія скора і ўжо назаўсёды захапілі ў сваё рукі Сырыю, Эгіпет, Афрыку і астравы -- Кіпр і Родос, а навет некалькі гадоў аблягалі Царгорад, які ўдалося абараніць толькі дзякуючы так-званаму ,грэцкаму агню“. Агонь“ гэны быў мешанінаю, выдуманаю грэкам Кальлінікосам, якая гарэла ў вадзе. У цяжкой барацьбе губляла ўсходняя імпэрыя свае провінцыі; аднак-жа, ня гледзячы на гэткія ўдары, ад аканчальнага ўпадку баранілася йшчэ даўгі час. За гэты час рымскі характар яе счэз зусім; сярод рознапляменнага насяленьня здабыў перавагу грэцкі дух. Грэцкая мова заняла месца ўрадовай царква, мастацтва, літэратура - зрабіліся грэцкімі; уканцы, Ўсходняя імпэрыя з рымскае сталася грэцкай, бізантыйскай. Умацаваў яе, зрэформаваў і абараніў ад штораз глыбей пранікаўшых у яе чужацкіх наездаў імп. Леў ІІІ з новае Ізаўрыйскае дынастыі. Трэба агульна сказаць, што гаспадарства крапчэла і станавілася магутнай сілаю). калі на чале яго быў разумны і энэргічны монарх.

3. Становішча царквы ў усходняй імпэрыі. Унутраныя адносіны, а ў тэй лічбе і царкоўныя ў свой час шмат прычыніліся да ўпадку ўсходняе імпэрыі. З прычыны таго, што ня было ўстаноўленага парадку наступніцтва імпэратарскага пасаду, часта здараліся палацовыя рэволюцыі: аднаго імпэратара ськідалі і на яго месца ўзвадзілі яго супраціўніка. Япрача таго, прычынаю забурэньняў бывалі і споркі рэлігійныя. Усходнія імпэратары лічылі царкву ўстановаю гаспадарственаю, сябе-ж--яе начальнікамі, а Царгорадзкіх (Канстантынопольскіх) патрыархаў--сваймі прыдворнымі біску