Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вуку. Сьпярша ўдалося яму прыдбаць сабе некалькі спагаднікаў з блізкіх сваякоў, а пасьля прылучыліся да яго і іншыя, асабліва людзі бедныя і нявольнікі. Дзеля таго, што Магамэта перасьледавалі багатыя і з уплывам людзі, ён уцёк у 622 г. З Мэккі ў Мэдыну. Гэтый уцекі яго завуцца Гэджра і магамэтане ад яе пачынаюць свой лік часу (эру). У Мэдыне Магамэт прыдбаў гэтулькі спагаднікаў, што ў скорым часе стаўся валадаром места. Шмат казаў ён сваім таварышам аб тым, якое шчасьце на тым сьвеце жджэ кожнага, хто згіне ў барацьбé за вéру і гэтым прабуджаў у іх нязвычайную ваяўнічасьць. Цераз восем гадоў Магамэт пе рамог сваіх праціўнікаў у Мэкцы і прымусіў іх прыняць новую рэлігію; пасьля бязупынна працаваў дзеля пашырэньня сваé навукі. Памёр у Мэдыне 632 г.

Навука Магамэта, як божае абвяшчэньне, завецца Ісьлям. Яго верныя былі названы "мосьлеміны", адкуль пайшоў назоў „мусульмане“. Кніга, у якой выкладзена навука Магамэта, называецца Коран. Галоўны артыкул веры яго ёсьць - "Няма іншага Бога, апрача Бога Альляха, а Магамэт прарок яго". Альлях ужо наперад прысудзіў, хто з людзей здабудзе праўдзівую веру і вéчнае спасеньне, і хто будзе ў бязьвер'і, і будзе засуджаны на вéчныя мукі. Хто аддасьць жыцьцё ў барацьбе за Ісьлям, або каго Бог адзначыць асабліваю ласкаю, той дасягне райскае раскошы. А няверныя засуджаны на вéчны пякельны агонь. Да рэлігійных абавязкаў належаць абмываньне, пасты, дарэньне бедных, малітвы і, прынамся адзін раз у жыцьці, подарожа у Мэкку. Апрача таго, барацьба з нявернымі найвялікшая заслуга веры Магамэта. Магамэта не сьмерцяй пагарджалі, бо, паводле іх веры, Альлях кожнаму спрадвеку празначае яго лёс (фаталізм).

2. Пашырэньне навукі Магамэта і заваяваньні Арабаў. Наступнікі Магамэта, каліфы, былі сьвецкімі і разам духоўнымі валадарамі Арабаў і мéлі сваю сталіцу ў Мэдыне. Арабская сіла нязвычайна ўзрасла за часоў Омара. Ён-жа на чале свайго ваяўнічага войска заваяваў фэніцыю, Палестыну, Сырыю і Пэрсію; гэтак гаспадараньне Арабаў і навука Магамэта пашырыліся ў Азіі, ажно за Оксус і Як-сартэс (цяпер рэкі: Сыр-Дар'я і Аму-Дар'я) і дасягнулі да Індыі. Камандуючы яго Амру здабыў Эгіпэт, які належыў да ўсходня-рымскае імпэрыі; там з арабскага табару пад Мемфісам паўстала вялікае места Каір. Народ у заваяваных краёх скора прызнаваў уладу Арабаў, бо Арабы не мяшаліся да яго ўнутраннага жыцьця, ані да спраў веры, ані да судоў, а вымагалі толькі платы падаткаў, каторыя, агулам кажучы, былі шмат меншыя, як за гаспадараньня Бізантыі. Пераможцы