Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тая старонка павінна стацца суцэльным нацыянальным гаспадарствам, — а тымчасам у сярэднія вякі яна прадстаўляла бяспрыкладны абраз палітычнага падзéлу і разладу. Ні імпэрыя, ні папства, гэныя найвялікшыя сілы Захаду, не здалелі злучыць Італіі. Калі-ж гэныя сілы ўтрацілі сваё значэньне, палажэньне яшчэ больш пагоршала. Пачалася шалёная барацьба партый і родаў па мястох і цэлых краінах, у якім выдатную ролю ігралі забіўствы пры помачы наня. тых бандытаў, атручаньне і г. п.; у працягу даўгіх гадоў вяліся войны паміж рознымі гаспадарствамі і мéстамі, а з гэтага карысталі чужынцы, робячы наезды на тыя часьціны Італіі, на якія мелі хоць цень права, і гэтага, часта на нічым не абапéртага, права даходзячы збройнай рукой. Нідзе і ніколі ня было побач гэтулькі форм гаспадарственага ладу: мы бачым тут папскую гізрархію, праўныя і захопныя манархіі, дэмакратычныя і арыстакратычныя рэспублікі, а то і тыраніі, як у старавéчнай Грэцыі, з усімі іх благімі і добрымі ўласьцівасьцямі; урэшце, іншыя часьціны жылі пад чужацкім гаспадараньнем.

b) Культура. Італія да довад, што дзеля расцьвету культуры незаўсёды канéчна патрэбна палітычная аднавага. Ня гледзячы на нязвычайна сумны абраз палітычнага бязладзьдзя, тутака дайшла нязвычайнага расцьвету як матарыяльная, так і духовая культура. Бязупынныя звадкі і барацьба не запынялі заўсёднага росту дабрабыту. Італія сталася цэнтрам сусьветнае таргоулі, грашавых і банкаўскіх адносін. А разам з гэтым цьвілі мастацтва і навука. На мяжы XІJІ і XІV веку Дантэ Аліг'éрі напісаў найвялікшы твор сярэднявечнае паэзіі — Боскую_Камедыю; у канцы XІV веку пісаў свае слаўныя соннэты Пэтрарка, а Боккаччіо тварыў шэдэвры прозы, - усё гэта ў жывой італьянскай мове. Магутныя княжыя роды стараліся пераказаць патомным пакаленьням памяць аб сабé пышнымі будоўлямі; гэтак, Ян Галеаццо Вісконті пачаў будоўлю сабору ў Мілане. Вельмі рупіліся аб разьвіцьці малярства і разьбярства; блізу што кожная краіна ў Італіі мéла сваю асобную мастацкую школу. Уваскрэсьлі творы старавечнае мінуўшчыні, а гуманізм, паддзержаваны папамі і князямі, пашырыўся па ўсёй Італіі. Тутака найперш навучыліся цаніць права волі індывідуальнасьці, што сталася ідэалам часоў Адраджэньня.

2. Разьвіцьцё асобных гаспадарстваў. а) Царкоўнае гаспадарства. Царкоўнае гаспадарства пачынаецца ў часы бізантыйскага гаспадараньня ў Італіі і находу Лёнгабардаў. Дар Пэпіна папам (754), зацьверджаны і павялічаны пазьней Каралём Вялікім, лёг у васнову папскага гас-