Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Заходняе Эўропы і за яé гатовы былі пайсьці на царкоўную унію з Рымам. У 1439 годзе на сабор у Флёрэнцыі (пры папе Яўгені ІV) прыехалі бізантыйскі імпэратар (Ян VІІІ Палеолëг) і многа вышэйшых прадстаўнікоў усходняе царквы. Грэкі офіцыяльна прызналі над сабой верхавенства папы. Аднак, унія гэта асталася толькі на паперы, бо народ і ніжэйшае грэцкае духавенства супрацівіліся ëй, дый папа не здалеў прыслаць абяцанае падмогі проці Туркаў. ЗаходняЭўропэйскія гаспадарствы, занятыя сваймі справамі, не зварочавалі ўвагі на падыходы Туркаў на Усходзе. Папе удалося падняць проці Туркаў толькі Польшчу і Угрыю, дзé гаспадарыў тады маладзенькі уладыслаў ІІІ Ягайлавіч. Аднак, паход злучаных польска-угорскіх войск скончыўся поўнай няудачай: султан Мурад ІІ зусім разьбіў іх ля Варны (1444), дзе быў забіты і адважны кароль Уладыслаў. Тады для Царгораду ратунку ўжо ня было.

b) Здабыцьцё Царгораду Туркамі. Султан Магамэт ІІ аблёг Царгорад (1453). Жыхары яго 50 дзён адбівалі ўсé штурмы, але ў канцы Туркі перамаглі іх і ўварваліся ў мéста. Апошні бізантыйскі імпэратар Канстантын XІ Палеолёг злажыў сваю галаву на полі бітвы. Туркі абрабавалі места, а большую частку жыхароў прадалі ў няволю. Гэтак пала апошняя астача ўсходня-рымскага гаспадарства; адвечная рэзыдэнцыя імпэратараў сталася рэзыдэнцыя султанаў, а слаўную памятку бізантыйскага будаўніцтва, царкву сьвятое Софіі, Туркі перарабілі на мэчэт. Скора пасьля гэтага Магамэт ІІ заваяваў і рэшту Балканскага паўвостраву.

Ня гледзячы на застой, які трываў некалькі сот гадоў, Бізантыйскае гаспадарства перахавала традыцыі вялікае культурнае мінуўшчыны. Многія бізантыйскія эмігранты, рассыпаўшыся па ўсім сьвеце пасьля упадку бацькаўшчыны, знаёмілі маладыя народы Захаду з старавечнай грэцкай культураю і гэтым памагалі далейшаму і баржджэйшаму разьвіцьцю так-званага гуманізму. Гуманістамі называліся вучоныя, паэты і мастакі, якія, бачачы ўсé заганы маладое сярэдня-вечнае культуры, працавалі над адраджэньнем яé, варочаючыся да ідэалаў, паняцьцяў і ўчуцьцёў клясычнае старавéччыны. Ад Бізантыйцаў гуманісты дасталі старавечныя рукапісі, забытыя або загубленыя на Захадзе, і гэта адкрывала перад гуманістычным рухам новыя шляху. Настала пара так-званага рэнэссансу, або адраджэньня літэратуры, мастацтва і навукі.

§ 20. Італія ў XІV і XV вякох.

1. Агульныя адносіны. а) Палітычны разлад. Ужо з самага географічнага палажэньня Італіі вынікала, што гэ-