Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

падарства, якое абымала тады Рым з ваколіцамі і прастор ад Равэнны да Анконы. Апошні край папы з часам утрацілі, затое заваладалі другімі землямі, у тэй лічбе часьць паўдзённай Тосканіі - з спадчыны па Маркграфіні Матыльдзе. У часе "бабілёнскае няволі" папаў і вялікае схізмы здавалася, што сьвецкаму гаспадараньню папства прышоў канец: шмат мест, быўшых датуль пад яго ўладай, абвесьціла сябе незалежнымі. Але найбольш варты ўвагі здарэньні былі ў самым Рыме. Рымскі грамадзянін Коля ді Ріэнці, чалавек дзеяльны і разам ідэалісты-фантасты, пранікнуты стараклясычнымі ідэаламі, насьледавальнік Гракхаў і цэзара, сваім захоплюючым красамоўствам гэтак прыцягнуў да сябé народныя масы, што тыя далі яму тытул "народнага трыбуна" і паставілі на чале ўраду, абвяшчаючы Рым рэспублікай (1347—1354). Паводле яго проектаў, Рым павінен быў стацца сталіцай злучанай і адраджонай таліі; на Капітолю навет ужо спраўлялі сьвята злучэньня і адраджэньня Італіі. Але ў мамэнт найвялікшых удач і ўлады Різнці страціў зусім мернасьць і развагу, пачаў думаць аб гаспадараньні над усéнькім сьветам і ў канцы выклікаў такое нездаволеньне сваймі паступкамі, што быў прымушаны ўцячы з Рыму. Калі-ж пасьля вярнуўся туды ўжо як прадстаўнік папы, нéхта забіў яго ў часе народных разрухаў. Толькі пасьля вялікіх сабораў у канцы XV і ў пачатку XVІ вякоў царкоўнае гаспадарства дастала мацнейшы фундамент, і тагачасныя папы (Аляксандар VІ, Юлій ІІ) могуць лічыцца новымі закладчыкамі яго.

b) Неаполь і Сыцылія. Так-званае Каралеўства Абéдзьвюх Сыцылій, што абымала Нэаполь і Сыцылію, было закладзена Норманамі ХІ сталецьці; пасьля перайшло пад уладу Гогэнштаўфаў, якія ператварылі яго ў гаспадарства новых вякоў, а яшчэ пазьней, дзякуючы папам - пад гаспадараньне Анжуйскага дому. Сваёй нялюдзкасьцю Кароль Анжуйскі выклікаў паўстаньне ў Сыцыліі. У 1282 годзе на знак дадзены з места Палермо, даведзеныя да безнадзеяньня жыхары ў адзін дзень выразалі ўсіх быўшых на востраве французаў (Сыцылійскія Нéшпары), а тады паклікалі на пасад аррагонскага каряля Пётру, зяця Манфрэда Гогэнштаўфа, і пад Анжуйскай дынастыяй астаўся толькі адзін Нэаполь. Калі-ж гэная дынастыя вымерла, Нэаполь таксама перайшоў пад аррагонскае ўпраўленьне (Фердынанд Каталік, 1504).

с) Флёрэнцыя. У Тосканіі, якая ляжала пасярэдзіне між паўночнымі і паўдзённымі краінамі паўвостраву, першае месца заняла Флёрэнцыя, перамогшы спачатку магутную конкурэнтку сваю Пізу. У XІV веку флёрэнцкія цэхі (ту-