Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Увесь гэты край быў пабіты на многія лены, сузэрэны якіх павінны былі заўсёды мéць прыгатаваную азначаную кожнаму лічбу коньнікаў — на прыпадак вайны. Дзеля гэтага з паміж зваяваных хрысьціянскіх народаў выбіралі найхарашэйшых, найдужэйшых і найздатнейшых хлапцоў, пасылалі на султанскі двор і там узгадовавалі ў магамэтанскай веры. Дайшоўшы гадоў, з гэтых хлапцоў формавалі або выборлівую пяхоту — янычараў, або заўсёднае коннае войска; бывала, што найбольш здольных з паміж іх назначалі на высокія гаспадарственыя ўрады. Ня маючы ніякае сувязі з сваймі сем'ямі, ад якіх былі адарваны, яны былі найлепшаю апораю ўлады Асманаў.

2. Турэцкія заваяваньні на Балканах. Ужо ў 1354 годзе Асманскія Туркі, здабыўшы Гальліполі, крэпка засéлі па тэрыторыі Эўропы і, карыстаючыся бязупыннымі сваркамі і звадкамі паміж Славянамі і Грэкамі, пашыралі стуль сваё гаспадараньне ўсё далей і далей. Мурад І заваяваў прастор ажно да Балканскіх гор; за сваю сталіцу ён выбраў Адрыанополь і прыбраў яго многімі пышнымі мэчэтамі. У 1389 годзе ён разьбіў Сéрбаў у бітве на Коссавым Полі, але і сам злажыў сваю галаву, забіты нейкім Сéрбам. Сын Мурада, Баязэт ("Маланка") яшчэ больш пашырыў турэцкія валаданьні, заняў вялікшую часьць старых тарговых дарог ля Дунаю і пагражаў Угрыі. Пабéдай над імпэратарам Жыгімонтам ля Нікополю (1396) ëн зьніштожыў сілу Угрыі, у якую апошняя ўвайшла пры Людвіку Вялікім.

3. Пагроза Асманам з боку Тамерляна. Калі здавалася, што вось-вось і Царгорад (Константынополь) пакарыцца турэцкай уладзе, з Усходу пачала пагражаль Асманам страшэнная небясьпéка. Патомак Тэмудзіна (Чынгізхана), Тамэрлян (Тімур-Ленк, Кульгавы), стварыў вялізарнае гаспадарства, якое ад Кітаю цягнулася да Малое Дзіі і Міжызéмнага мора, заклаўшы сталіцу ў Самаркандзе. Тамэрлян зраўняўся з сваім продкам, Чынгізханам, ня толькі геніяльнасьцю, але і страшэннай нялюдзкасьцю. У пабéдных паходах значыў сьлед свой руінамі, і навет такія багатыя і цьвітучыя месты як Дэлі (у Індыі), Дамаск і Багдад былі зусім чыста зьніштожаны. Калі Тамэрлян уварваўся ў Малую Азію, проці яго выступіў Баязэт, кінуўшы аблогу Царгораду, але пад Ангорай быў разьбіты і сам лучыў у палон (1402).

4. Упадак Царгораду. а) Флёрэнцкая Унія. Калі Тамэрлян памéр, яго вялізярнае гаспадарства развалілася. Тады Асманы пачалі рабіць новыя заваяваньні на Балканскім паўвостраве. Бізантыйскія імпэратары ждалі помачы ад