Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нага, Марыяй Бургундзкай, і дастаў, як вéна, Голяндыю. Сына-ж свайго, Піліпа Харошага, ажаніў з дачкой Фердынанда Аррагонскага і Ізабэлі Кастыльскае, Іоаннай шалёнай, дзéдзічкай Гішпаніі, а ўнукаў, Фердынанда і Марыю,- з дачкой і сынам (Ганнай і Людвікам) угорскага і чэскага караля Ўладыслава Ягайлавіча, дык ізноў у руках Габсбургаў аказаліся гэныя дзьвé кароны[1]. Гэтак, дзякуючы ўдачным жаньбам, Габсбургі ў самым канцы XV веку дайшлі ў Эуропе вялікае вагі і сілы (§ 17).

У часе Максіміліяна 1 рабіліся спробы правясьці палітычныя рэформы. На сойме ў Вормсе ў 1495 годзе, на які зьехаліся электары, князі і прадстаўнікі мест, быў абвешчаны векавéчны зéмскі мір (ewіger Landfrіeden), а дзеля разьвязаваньня спорак паміж станамі, значыць, паміж электарамі, князямі і вольнымі местамі, стварылі найвышэйшы імпэратарскі трыбунал (Reіchskammergerіcht). Аднак, міру завясьці не ўдалося: імпэратарскі трыбунал ня мéў патрэбнага аўторытэту, каб палепшыць арганізацыю ўпраўленьня і дзеля выпаўненьня прысудаў трыбуналу Нямеччына была падзелена на 10 акругоў, і ў кожным станы выбіралі сабé з паміж князёў начальніка. З гэтага была выключана Чэхія, хоць і належыла да імпэрыі, а Швайцарскі Саюз ня прызнаў пастаноў сойму ў Вормсе і зусім адлучыўся ад імпэрыі. Усё-ж Максіміліяну 1 не ўдалося давясьці да канца арганізацыю цэнтральнага ўраду, падаткі паступалі неакуратна, і гаспадарствены скарб аставаўся пустым.

Гэтак Нямеччына на парозе новых вякоў аказалася палітычна раздробнена, не здалеўшы правясьці ў сябé грунтоўных рэформаў.

§ 19. Асманскія Туркі і ўпадак Царгораду.

1. Закладзіны асманскага гаспадарства ў Малой Азіі. Закладзыны ў Сярэдняй Азіі ў ХІІІ вéку вялікага мангольскага гаспадарства прымусіла ўцісканыя ім вандроўныя турэцкія пляменьні, хоць таксама мангольскага паходжаньня, але ўжо магамэтане, пакінуць свае сялібы ў Туране і асéсьці у Малой Азіі. Іх кіраўнік, Асман, пасьля ўпадку гаспадарства Сэльджукоў, заклаў тут незалежны султанам з сталіцаю Бруссаю. Маленькае гаспадарства Асманаў, як пачалі называць сябе падданыя Асмана і яго наступнікаў, борзда вельмі ўзмацавалася як з вайсковага, так і з палітычнага боку.

  1. Bella gerant alіі, tu, felіx Austrіa, nube, nam quod Maіs alіıs, dat tіbі Venus. Значыць: няхай сабé другія ваююдь, а ты, шчасьлівая Аўстрыя адзь вясельлі; што другім даé Марс, табе дасьць Вэнэра. Гэты верш улажыў Мацей Корвін.