Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даў на яго Германцаў, Усходняе гаспадарства пакуль што дзяржалася ў старых сваіх межах. На ўрадовыя патрэбы і на ўдзяржаньне войска, якое ўжо тады складалася з наймітаў розных народаў, шмат мéла яно багацьця з вольных ад нападаў правінцыяў у Азіі і Афрыцы. Усходнія імпэратары жылі ў Царгорадзе; дастаткам, пышнасьцю жыцьця здабывалі для сябé ў барбараў пашану, а мудрай палітыкай умелі пазбывацца грозных нéпрыяцеляў. Дазваляючы некаторым пляменьням сяліцца на Балканскім паўвостраве, борзда іх пазбываліся, ськіровуючы іх на Захад.

Пасьля ўпадку Заходняе імпэрыі ўсходнія імпэратары лічылі сябе правымі валадарамі таксама і Заходніх провінцыяў. Аднаму з іх, слаўнаму Юстыніяну І, удалося адабраць ад Германцаў і вярнуць сабé значную часьць гэных провінцый. Яго камандуючыя Бэлізар і Нарзэс парухалі гаспадарствы Вандалаў і Востраготаў і здабылі для Ўсходняе Імпэрыі Паўночную Афрыку, Італію, Сыцылію і на'т часьць Гішпаніі. За тое для імпэрыі пачала зьяўляцца небясьпечнасьць з Азіі: цар пэрскі з роду Сассанідаў, Хозроэс Вялікі нападаў на Сырыю. І толькі Юстыніяну ўдавалася адкупіцца ад яго. А нападаўшае на яго з поўначы мангольскае плямя Баўгараў, якія прыйшлі з-пад Волгі, удзержаваў сваймі пабéдамі Бэлізар.

У пачатку гаспадараньня Юстыніяна ўзьнялося проціў яго страшнае паўстаньне пад клічам: „Ніка!" — ад лëзунгу паўстанцаў. Пагрэцку „Ніка" значыць: ,перамагай". Пасьля прынятку хрысьціянства ў Рымскай імпэрыі спыніліся бітвы глядыятарскія — як гульні іх заступілі выперадкі (перамінкі) чатыра-конных вазоў. Хурманы гэткіх вазоў розьніліся адзін ад аднаго колерам сваіх тунікаў. Дык вось-жа і сярод групы глядзеньнікаў тварыліся групы „белых“, „зялёных“, „чарвоных“, „сініх" і інш. Скора гэныя групы перайшлі ў групы палітычныя. У часы Юстыніяна найвялікшую сілу малі, сінія" і "зялёныя“. "Сініх“ паддзержавала жонка Юстыніяна імпэратрыца Теодора, што была раней скакухаю. У 532 г. "Зялёныя" ў часе гульняў выступілі з скаргай на імпэратарскіх ураднікаў, а калі Юстыніян іх за гэта злаіў, выбеглі на вуліцы места і паднялі страшнае паўстаньне. Бэлізар даволі лёгка здушыў гэтае паўстаньне пры помачы войска, якое асталося верным імпэратару.

Юстыніян зьніштожыў астачы рэспубліканскіх парадкаў, якія дагэнуль захаваліся ў форме штагодніх выбараў консуляў. Хрысьціянская рупатлівасьць Юстыніяна даходзіла ажно да таго, што ён загадаў зачыніць плятонаўскую акадэмію ў Афінах, за дасьледзіны над старой грэцкай філёзофіяй і непрызнаваньне хрысьціянскае навукі. За тое ён паддзер