Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ралёў і гэтак стаўся поўным і адзіным валадаром усяго францускага народу. Па сьмерці Клёдвіга ў 511 г. спадчынай па ім падзяліліся чатыры яго сыны. Яны зваявалі Турынгаў, якія жылі ў далінах верхняга Вэзэра і Саалі, і заўладалі гаспадарствам Бургундаў, якое займала прастор ад верхняе Лёары да Заходніх Альпаў і Швайцарскае Юры. У палавіне VІ вéку таксама і Баварцы, што жылі на пласкагор'і ад ракі Лéху да Інну (прытокі Дуная), лучылі ў залежнасьць ад Франкаў. У канцы VІ веку патомкі Клёдвіга былі ўжо валадарамі гаспадарства, якое раськінулася ад Пірэнэяў да Саксонскае Саалі і ажно за Інн.

Хрысьціянства ў Германцаў. Германскія плямéньні асéлі ў межах рымскага гаспадарства, прынялі хрысьціянства ад духавенства арыянскага і толькі пазьней прылучыліся да каталіцкага касьцёла. Інакш было з Франкамі, кароль якіх Клёдвіг, адразу прыняў каталіцтва. Германскім пляменьням, якія асталіся на занятых імія і найдаўжэй дзяржаліся веры сваіх продкаў, хрысьціянства прынесьлі галоўным спосабам ірляндзкія, а потым і англа-саксонскія місіянэры. Найслаўнейшым англа-саксонскім місіянэрам быў пабожны і энэргічны Вінфрыд, ці інакш Боніфацы, які дастаў назоў - "Апостала Нямеччыны". У нагароду за заслугі Папа назначыў яго біскупам, а пасьля арцыбіскупам. Сялібай яго была Магунцыя. Пад старасьць ён хацеў скончыць працу, якую пачаў у Фрызаў, яшчэ ў сваёй моладасьці, навучаючы іх хрысьціянскай веры. Ахрысьціўшы многа тысяч іx, ён быў забіты ў 755 г. людзьмі, — вернымі старым багом.

Пасьля ўпадку заходня-рымскае імпэрыі на землях яé надта борзда пачала падаць асьвета, якая ў тыя часы знаходзіла сабе прыпынак толькі сярод духавенства. Узіраючыся на прыклад Усходу, і на Захадзе пачалі закладаць манастыры. Сьв. Бэнэдыкт з Нурсіі напісаў парадак жыцьця для манахаў, якіх згуртаваў каля сябе на гарэ Монтэ Кассіно (у Італіі). Манах даваў прысягу быць паслухняным сваёй духоўнай уладзе і жыць у чысьціні і убостве. Апрача малітвы, Бэнэдыктынскія манахі павінны працаваць як фізычна, так і разумова. Асядаючы між германцамі, Бэнэдыктынцы закладалі добрыя гаспадаркі дзеля прыкладу для ўсіх, зьбіралі кнігі для сваіх бібліотэк, навучалі народ граматы і, пераховуючы рымскую культуру, шырылі яе між барбарамі.

§ 5. Усходня-Рымская або Візантыйская Імпэрыя.

1. Імпэратар Юстыніан І (527-565). У той час, калі Заходня-Рымскае Гаспадарства рухалася з прычыны напа