Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жаваў прамысловасьць, заводзячы гадоўлю ядвабнікаў і гандаль, асяродкам якога стаўся Царгорад.

Аднак, найвялікшае значэньне маець выданьне Юстыніянам статуту, або зборніку законаў рымскага права. Вялікія рымскія юрысты здаўна слылі сваім умёньнем разьвязаваць найбольш заблытаныя праўныя пытаньні. Лічба напісаных імі кніг, пастаноў народных зборак і сэнату, імпэратарскіх дэкрэтаў і г. д. была такая вялікая, што ня было ўжо магчымасьці пазнаць іх і помніць. Дзеля выданьня вышэйспомненага зборніка Юстыніян утварыў адумысловую камісію, складзеную з найслаўнёйшых юрыстаў, пад кіраўніцтвам Трыбоніяна. Сьпярша быў выданы Кодэкс, гэта значыцца сыстэматычны ўклад розных законаў, каб судзьді, адвакаты, ураднікі і іншыя лёгка маглі знайсьці тое, што ім да якое справы было патрэбна. Артыкулы гэтага Кодэксу былі напісаны вельмі каротка, і іх не заўсёды можна было добра ўцёміць; дзеля гэтага былі ўкладзены т. зв. Дігэсты, або Пандэкты, у якіх зьмяшчаліся выпіскі з кніжак слаўных юрыстаў, як выясьнёньне Кодэксу. Урэшце, для навукі права была апрацавана кароткая кніжка-падмога пад назовам "Інстытуты" (іnstіtucіones), Усё гэта разам склала "цела" (ці інакш цэласьць) рымскага права, (Corpus juris civilis Romanі) і даўгія гады было ў Эўропе жаралом права ды яшчэ і цяпёр ёсьць асноваю юрыдычнае адукацыі.

Апрача гэтага час гаспадараньня Юстыніяна зварочуе на сябё нашую ўвагу вялікім прогрэсам у архітэктуры. Да часоў Юстыніяна хрысьціянскія сьвятыні ставіліся падобна да даўнёйшых рымскіх базылік. Гэта былі падоўжныя простакутнія будынкі; два сьцягі (рады) слупоў удаўжкі дзялілі іх на тры часьці; столь была з дрэва, а страха нахіненая на абодва бакі. У канцы сярэдняе часьці быў аўтар, а за ім паўкруглае ўглыблёньне, абсыда. Юстыніян, бяручы ўзоры з Усходу, з Взіі, завёў тую навіну, што галоўнай сярэдняй часьцю будынку сталася вялікая купала на вялізарных філярах (слупох). Такую форму дастала царква сьв. Софіі, пастаўленая ў часы Юстыніяна. Гэны будынак стаўся пазьнёй узорам новага Бізантыйскага стылю. Характэрную адзнаку яго прадстаўляюць чатыры купалы, якім пазьнёй давалі іншую форму — лягчэйшую, і якія акружалі пятую галоўную купалу. Гэткім стылем збудаваны і некаторыя лацінскія касьцёлы (сьв. Маркі ў Вэнэцыі), а цяпер так будуюцца грэцкія цэрквы.

Яшчэ пры Юстыніяне пачалі выяўляцца адзнакі пазьнейшага ўпадку славы ўсходняе Рымскае імпэрыі. На будоўлі, на збыткі імпэратарскага двара, на войны і г. д. трэба