Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нездаволеньне палажэньнем, вытварыўшымся ў каталіцкай царкве, усё больш паглыблялася і шырылася як сярод людзéй сьвецкіх, так і сярод духоўных, а наўперад сярод больщасьці мінорытаў, якія і на словах, і ў пісаных творах сваіх востра паўставалі проці парадкаў, якія насталі ў царкве. Дзéйную опозыцыю прадстаўлялі такжа містыкі, што лічылі сваім абавязкам шырэньне сярод народу моральнасьці і рэлігійнасьці. Шмат ксяндзоў і сьвецкіх асоб закладалі рэлігійныя таварыствы, называючы сябе "прыяцелямі Бога". У гэтым руху прыймалі ўчасьце такжа унівэрсытэты, а наўперад Сорбонна ў Парыжы, гдзé ў тым часе працаваў выдатны вучоны і канцлер унівэрсытэту, Ян Герсон. Проці схолястычнае навукі аб найвышэйшай над усім уладзе папаў была выстаўлена новая навука, якая за найвышэйшую ўладу ў царкве лічыла сусьветны сабор.

Найбольш небясьпечнымі для папства былі навукі Яна Вікліфа і Яна Гуса.

b) Навука Вікліфа. Вікліф каля сярэдзіны XІV вéку быў профэсарам тэолёгіі ў найстарэйшым ангельскім унівэрсытэце ў Оксфордзе. Тутака ён выступаў проці сьвецкае ўлады папаў, проці вуснае споведзі, цэлібату духавенства, адкідаючы моральную вышэйшасьць кліру над сьвецкімі людзьмі і крытыкуючы асабліва востра догмат транссубстанцыяцыі (ператварэньня хлеба й віна ў цéла і кроў Хрыста). Сынод у Рыме пракляў яго, як гэрэтыка; аднак, дзякуючы схізьме і няпрыхільнасьці Англіі да Рыму, ён да самаé сваé сьмерці аставаўся на становішчы пробаршча, гуртуючы навакол сябе многіх аднадумцаў. Вікліф быў бясспорна найвялікшым рэформатарам сярэднявечча.

c) Ян Гус. З прычыны жаньбы ангéльскага караля Рычарда ІІ з дачкой Караля ІV, Ганнай, завязаліся зносіны паміж Чэхамі і Англіяй. Пісаныя творы Вікліфа гэтак дайшлі да Чэхіі, і іх тутака выкарыстаў Ян Гус. Радзіўшыся ў 1369 годзе ў Гусінцы, ён, дзякуючы добрай адукацыі, дайшоў з часам да становішча прапаведніка ў так-званай Бэтлеéмскай капліцы ў Празе, а пасьля быў профэсарам і рэктарам праскага унівэрсытэту і спавядальнікам каралевы. У сваіх творах ён чуць-што не даслоўна пераказаваў пагляды Вікліфа, адкінуўшы толькі яго пагляды на транссубстанцыяцыю. Гус злучыў у сваёй асобе опозыцыю як рэлігійную, так і чэскую нацыянальную, выступаючы адначасна і проці быўшых тады ў царквé адносін, і проці нямецкіх уплываў на Чэскай зямлі. З гэтае прычыны за ім пайшлі ня толькі тыя, хто жадаў аздараўленьня царквы, але і ўсé чэскія патрыоты. Нацыянальнае пачуцьцё Чэхаў, каторае было перад тым вельмі прыцісьнена, угарэлася і шырокім полымем абняло