Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўвесь край. Першай заслугай Гуса была нацыяналізацыя унівэрсытэту ў Празе; тады пяць тысяч студэнтаў.Нéмцаў пакінулі Прагу і перабраліся ў Нямеччыну, закладаючы там унівэрсытэты, у тэй лічбе ў Ліпску (1409). Гус працаваў усё сьмялей, маючы паддзяржаньне з боку караля Вацлава. Арцыбіскуп праскі загадаў спаліць творы Вікліфа, а Гуса пракляў. Калі сьледам за гэтым папа налажыў інтэрдыкт на Прагу, як на гняздо гэрэзі, кароль Вацлаў намовіў Гуса пакінуць гэтае места. Гус пачаў вандраваць па краі, кажучы свае навукі ў вéскіх цэрквах ці пад голым небам, ды гэтак шмат пашырыў свае думкі сярод чэскага народу.

3. Тры вялікія саборы ХV веку. а) Сабор у Пізе 1409 г. Зусюль пачаліся ўсё вастрэйшыя дамаганьні як сьвецкіх людзей і унівэрсытэтаў, так і самога-ж духавенства, каб урэшце быў зроблены канец раздваеньню вярхоўнае царкоўнае ўлады, каб царкоўнае жыцьцё было наладжана на новых асновах. Першая спроба аб'яднаньня царквы была зроблена на вялікім саборы ў Пізе (1409). Сабор абвясьціў пазбаўленымі ўлады абодвух тагачасных папаў і абабраў за папу Аляксандра V, а пасьля яго сьмерці — Яна XXІІІ. Аднак, ськінутыя папы, з увагі на асабістыя карысьці, і не падумалі зрачыся сваіх становішч, дык палажэньне яшчэ пагоршала, бо заместа дзвюх аказаліся тры галавы каталіцкае царквы.

b) Канстанцкі Сабор. Імпэратар Жыгімонт, узышоўшы на пасад, надумаў у свой чарод завясьці лад у царкоўных справах і намовіў папу Яна ХХІІІ склікаць сусьветны сабор у Канстанцы (1414—1418). Гэта быў найвялікшы і найпышнейшы сабор сярэднявечча. У Канстанцу прыехалі: папа Ян ХХІІІ і яго кардыналы, імпэратар і большасьць сьвецкіх і духоўных князёў імпэрыі, ды паслы шмат якіх эўропэйскіх гаспадарстваў. На парадку дн стаялі тры справы: справа аб'яднаньня папства (causa unіonіs), справа на вукі Гуса (causa tіde) і справа рэформы царквы (causa reformatіonіs). Пазваны на сабор Ян Гус прыехаў у Канстанцу, маючы "зялезны ліст" імпэратара, які паручыўся за яго свабоду. Ня гледзячы на гэта, па загаду папы яго арыштавалі, дамагаючыся, каб адрокся ад свае навукі. Гус на гэта ня прыстаў і заявіў, што не прызнае над сабой улады сабору. Тады яго судзілі, як гэрэтыка, і прысудзілі спаліць на агні. Прысуд быў споўнены, і попел спаленага Гуса кінулі ў Рэйн (1415). Гэтак згінуў вялікі рэлігійны і нацыянальнаграмадзкі дзеяч, але згінуў бяз страху і крэпка верачы, што знойдзецца больш такіх, якія будуць шчасьлівейшыя за яго і павядуць чалавецтва па новай дарозе. На другі год гэтак сама згінуў прыяцель і аднадумец Гуса, Гаронім з Прагі.