Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нім Палятынатам, Лужыцамі, Шлéзкам (Сілезіяй), Брандэнбургам. Гэткім спосабам ён стаўся самым магутным паміж князёў Нямеччыны, ды гэтак яму ўдалося ўдзяржаць карону ў руках дому свайго, правёўшы яшчэ пры сваім жыцьці вялікім коштам і ламаючы пастанову Залатое Бульлі выбары свайго сына, Вацлава, на імпэратарскі пасад. Перад сьмерцяй Кароль ІV падзяліў усé землі свае паміж сынамі[1], што аказалася вельмі шкодным як для дужое каралеўскае ўлады, так і для роду яго.

d) Замежныя справы пры наступніках Караля ІV. Пасьля сьмерці Караля ІV яго месца заняў васемнаццацігодні сын яго Вацлаў (1378—1400). Бацька старанна яго адукаваў і рана пазнаёміў з гаспадарственымі справамі, але яму не хапала сілы і вытрываласьці, якія пад тыя часы былі асабліва патрэбны, да таго-ж ён пачаў піць. Урэшце, пачуваючы сябé зусім слабым, зусім перабраўся да сваіх спадчынных зямель, а ў імпэрыі ізноў была анархія, як раней у часы бескаралеўя. Дый у Чэхіі яго ня любілі; асабліва зьненавідзела яго духавенства - за тое, што, пасварыўшыся з праскім арцыбіскупам, загадаў утапіць у Вельтаве яго генэральнага вікарыя, Яна Непомука. Урэшце, ён аканчальна ўтраціў усялякае паддзяржаньне, калі прадаў Галеаццу Вісконті сваю дзедзічную княжую ўладу ў Мілане, якая была ленам Нямеччыны, ды пачаў сілком вымагаць грошай ад вольных імпэрскіх мест. Вацлава ськінулі з пасаду і ўзьвялі на імпэратарскі пасад электара Рэйнскага Палятыну, Рупрэхта (1400-1410). Маючы лішня малыя засобы, Рупрэхт не здалеў змагацца з узрастаючай анархіяй. Пасьля яго сьмерці сталася яшчэ вялікшае бязладзьдзе; урэшце, князі абабралі за імпэратара другога сына Караля ІV, Жыгімонта (1411—1437).

3. Становыя саюзы і змаганьне міжы імі. а) Дэмакратычня саюзы мест. Чым больш слабéла ўлада імпэратара, тым ахватней людзі аднае профэсіі або стану лучыліся у корпорацыі, таварыствы і саюзы дзеля самаабароны. Поўны ўпадак вярхоўнае ўлады ў XІV вéку выклікаў расцьвет становых саюзаў. Найвыдатнейшыя былі саюзы мест, каторыя, арганізаваныя як па родам, так і па рамéсьніцкім цэхам, разам з разьвіцьцём грашавое гаспадаркі ня толькі дайшлі дабрабыту і вышэйшае культуры, але здабывалі і ўсё шырэйшае самаўпраўленьне.

Найвялікшы і найважнейшы Саюз мéст стварыўся пад назовам "Ганза" на поўначы Нямеччыны, дзе ўлада імпэратараў мéла найменш вагі. Гэты саюз заклаўся ў XІІІ ста-

  1. Вацлаў дастаў Чэхію, Шлéзк і Верхнія Лужыцы; Жыгімонт — Бранденбурскую марку; Ян-Дольны я Лужыды і Люксембурскае князьства