Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стаў зрабілі іх запраўднымі манархамі ў іх краёх і аканчальна ўзмацавалі алігархію, што была побач з каралеўскаю ўладаю, ды гэта будзіла завісьць у іншых князёў, пазбаўленых такіх прывілеяў.

Кароль ІV двойчы хадзіў у Італію; у Мілане арцыбіскуп узлажыў яму на галаву лёмбардзкую карону, а ў Рыме папскі легат імпэратарскую карону. Найбольш уславіўся Кароль ІV ідэальным унутраным упраўленьнем у Чэхіі яшчэ пры жыцьці бацькі, караля Яна. Адзін з наступнікаў яго на імпэратарскім пасадзе, Максімільян І, назваў яго "айчымам" Нямеччыны, але за тое зусім справядліва яго можна назваць "бацькам" Чэхіі. Тут ён высака падняў усé галіны як духоўнае, так і матарыяльнае культуры. Чэскае каралеўства, якое было вельмі слаба зьвязана з імпэрыяй і ўжо пад гаспадараньнем Оттокара ІІ дайшло высокае ступені разьвіцьця, сталася любым месцам жыцьця Караля ІV, цэнтрам усіх яго думак і асновай моцы яго. Суды, у якіх ён завёў новы кодэкс законаў пад назовам "Majestas Carolіna", забясьпéчылі ўсёй старонцы супакой, права асабістае собскасьці і свабоду руху па краі; ён высака разьвіў сельскую гаспадарку, загадаў завадзіць вінаграднікі, карчаваць лясы, загораваць пусташы, ды асабліва апекаваўся горным промыслам (капальнямі). Дзеля разьвіцьця аканамічнага жыцьця краю ён заклікаў калёністаў; гэтым ён у першыя часы даходзіў сваé мэты, але ў далейшай будучыне калëнізацыя давяла да поўнага абнямéчаньня заходняе часьціны Чэхіі. Рэзультатам дзеяльнасьці Караля ІV быў магутны расцьвет у Чэхіі таргоўлі і прамысловасьці; ён пракладаў добрыя дарогі і масты, наладзіў водны рух па Вельтаве, закладаў мéсты (у тэй лічбе слаўныя Каралёвы Вары, або Карльсбад), паддзержаваў ня толькі істнуючыя ўжо галіны прамысловасьці, але і тварыў новыя, заклікаючы рамесьнікаў з Нямеччыны і Італіі. Добра наладжаная сельская гаспадарка на гаспадарственых землях давала яму вялікі даход. Асаблівую апеку ён даваў местам, шмат рупіўся як аб разьвіцьці іх, так і аб тым, каб іх прыбраць; многа харошых будоўляў пакінуў ён пасьля сябе ў Празе. У 1348 годзе Кароль ІV заклаў у Празе унівэрсытэт паводле ўзораў Болёніі і парыжу, дзе нéкалі вучыўся сам. Унівэрсытэт мéу чатыры факультэты; скора лічба студэнтаў у ім дайшла 5-7 тысяч душ; падзеленых на чатыры „нацыі" (баварскую, саксонскую, польскую і чэскую). Гэтак, дзякуючы Каралю ІV, Чэхія сталася ў роўнай мéры асяродкам мастацтва і навукі, як таргоўлі і промыслаў. Гэта быў пэрыод культурнага расцьвету Чэхіі.


Дарогай куплі, умоваў і жаньбы Кароль ІV вельмі павялічыў сваю сямейную маемасьць; гэтак, ён заваладаў Верх-