Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лецьці і спачатна лучыў нямецкіх купцоў заграніцай дзеля абароны тарговых інтарэсаў іх мест, асабліва ля Балтыцкага і Паўночнага мора. Галоўнаю заслугаю Ганзы ёсьць тое, што яна забясьпечавала тарговыя дарогі на поўначы, асабліва марскія дарогі, вынішчыўшы марскіх разбойнікаў, якія хаваліся пераважна на астравох Готляндзе і Ругене. Апрача таго Ганза бараніла таргоулю ад гвалтаў з боку валадароў і паноў фэодальных, змагаючыся асабліва проці так-званага ўзьбярэжнага і грунтовага права, паводле якога ўсялякі тавар, які дакрануўся да зямлі на сухапутнай або марской дарозе, станавіўся собскасьцяй гаспадара гэнае зямлі. Наўперад зрабілі між сабой саюз Гамбург і Любэк. Апрача мест нямецкіх з-пад Паўночнага і Балтыцкага мора, да саюзу прылучыліся такжа голяндзкія месты, на востраве Готляндзе (Вісба), у Эстоніі (Рэвель) і цяперашняй Латвіі (Рыга, Юр'еў), ды шмат якія з контынэнтальных мест паўночнае Нямеччыны, як Магдэбург, Эрфурт і інш. Гэтак тварыўся Саюз, які ў эпоху красаваньня свайго ў сярэдзіне XІV веку лучыў 90 мест - ад Эстоніі да Фляндрыі. Вострая барацьба, якая ўзьнялася паміж Даніяй і Норвегіяй, умацавала гэты саюз у такой меры, што, пабіўшы данскага караля Вальдемара ІV, які ўцёк, і здабыўшы Копенгаген, Ганзэйцы прымусілі раду данскага гаспадарства падпісаць міравую ўмову ў Штральзундзе (1370), паводле якое Данія прызнала ўсé прывілеі Ганзы і абавязалася не ўзвадзіць нікога на каралеўскі пасад без дазваленьня Ганзы. Толькі пасьля прынятку гэтых умоў Ганзэйцы дазволілі ўцёкшаму Вальдемару ІV вярнуцца ў Данію. У меру таго, як Ганза прадстаўляла ўсё мацнейшую і ўсё крапчэй зьвязаную арганізацыю, яна сталася ня толькі поўнай валадаркай таргоўлі ў паўночна-ўсходняй Эўропе, але такжа гаспадарыла над ёй палітычна. Ганза мела выборлівае, добра вымуштраванае войска і флёт вялікшы, чымся калі-небудзь мела Нямеччына; яна рабіла ўмовы з іншымі гаспадарствамі, заваёўвала вялікія прасторы зямлі і, дзеля ўмацаваньня ўлады на іх, будавала крэпасьці. Ганзэйцы мелі свае склады тавараў у Лёндане, Брюгге, Бэргене і навет у Ноўгарадзе, ды ўсюдах карысталіся асаблівымі прывілеямі. Паўночна-эўрапэйскае тарговае права XV вéку было уложана Ганзэйцамі, пэўне ў Вісбе. У другой палавіне XV веку Ганза пачынае падупадаць. Многія контынентальныя ганзейскія месты не здалелі даць адпору перавазе князёў і былі прымушаны апошнімі выйсьці з саюзу. Скандынаўскія гаспадарствы: Данія, Норвэгія і Швэдзія, што заўсёды задзіраліся з Ганзай, у 1397 годзе злучыўшыся на аснове Кальмарскае Уніі, стварылі магутнае гаспадарства; Ноўгарад у сярэдзіне XV вéку лучыў пад уладу Масквы, а Англія пад уладаю Тюдораў дабілася таргова незалежнасьці. Калі-ж,