Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 16. Пірэнэйскі паувостраў.

На Пірэнэйскім паўвостраве ў канцы сярэдніх вякоў стварылася трэцяе гаспадарства навейшага тыпу: Гішпанія.

1. Упадак гаспадараньня Арабаў. Тварэньне хрысьціянскіх гаспадарстваў на Пірэнэйскім паўвостраве йшло зусім інакшай дарогаю, чымся ў другіх часьцях Эўропы. Прычынай гэтаму была бязупынная барацьба з арабскай культураю, якая пад тыя часы была шмат вышэйшая за эўропэйскую. У 1031 годзе скончылася гаспадараньне на паўвостраве Оммаядаў; тады іх намесьнікі пачалі уацца і абвяшчаць сябé эмірамі (князямі). Гэтак гішпанскі каліфат распаўся на некалькі дробных гаспадарстваў, а сваркі паміж апошнімі далі хрысьціянам магчымасьць лёгкіх здабычаў. І хоць паміж хрысьціянамі гэтак сама ня было згоды і адзіні, усё-ж пашырэньню іх улады не здалеў перашкодзіць навет новы паход Маўраў з Афрыкі: Марабітаў (закладчыкаў Марокка) і Аль-Магадаў (вéрных новае сэкты).

2. Разьвіцьцё хрысьціянскіх гаспадарстваў. Найстарэйшымі хрысьціянскімі гаспадарствамі на паўвостраве былі Астурыя і Наварра, якія заклаліся ў сярэдзіне VІІІ сталéцьця. Пазьней на цэнтральным узгор'і паўсталі: Кастылія (назоў ад слова castella - форты, пабудаваныя дзеля абароны ад Арабаў), наабапал ракі Эбро — Aррaгонія і на ўсходзе ад апошняе - Барцэлёна. Каля 1000 году наваррскі кароль Санчо Вялікі злучыў на якісь час усé хрысьціянскія гаспадарствы, апрача Барцэлёны, у вадно гаспадарства. Ягоны ўнук, Альфонс VІ, здабыў Толедо, і хаця Марабіты пабілі яго каля Заляццы (1086), усё-ж ён загарадзіў ім дарогу далей. Героем гэтае барацьбы быў граф Вівару, Дон Родрыго, або Руй Діац, званы хрысьціянамі эль Кампэадор (ваявальнік), а Маўрамі — Сід (пан); ён памер у Валенсіі ў 1099 г. Аб яго прыгодах і геройскіх бітвах паўстала мноства легенд і песьняў.

У пачатку XІІ вéку стварылася Португалія, пад уладаю Гэнрыка Бургундзкага. На тыя часы прыпадае геройскі пэрыод хрысьціянскіх гаспадарстваў на Пірэнэйскім паўвостраве, якія, пад уплывам крыжавых паходаў і дзякуючы закладзінам трох духоўных рыцарскіх ордэраў (Сант-Яго ад 1175 г., Алькантара ад 1156, Калятрава ад 1164), дайшлі высокага разьвіцьця. Сюды дзеля барацьбы з ісьлямам прыбывалі рыцары і з іншых краёў. Папа Інноцэнты ІІІ абвесьціў крыжавы паход по пабéднага паходу Аль-Магадаў; тады Арабы былі разьбіты каля Толëзы (ў гарax Сізрра Морэна) - ў 1212 годзе. Сіла Маўраў была