Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зломлена, і ўлада іх з таго часу ўсё больш хінéцца да ўпадку. У ХІІІ сталéцьці Аль-Магады былі зусім выціснуты з паўвостраву і толькі Гранада і Алікантэ асталіся пад гаспадараньнем арабскіх князёў, якія прызналі над сабою верхавенства Кастыліі.

Пасьля розных злучэньняў і адлучэньняў, у канцы сярэдніх вякоў умацаваліся тры вялікшыя манархіі: Кастылія, Аррагонія, Португалія, ды меншая Наварра, якая прылучалася то да Аррагоніі, то да Францыі. Аррaгонія пашырыла сваю ўладу на ўсход і заваладала Сыцыліяй, Сардыніяй, а пасьля і Нэаполем. Кастылія кіравалася да пашырэньня ўлады на паўдня і валадала Мурсыяй і Андалюзыяй. У сярэдзіне XІІІ веку ў Кастыліі быў каралём Альфонс Мудры (1252—1284), які нейкі час насіў і нямецкую карону. Ён паддзержаваў навуку, асабліва ўнівэрсытэт у Саляманцы, і завёў суцэльны кодэкс, у якім было прынята пад увагу як рымскае, так і канонічнае права.

3. Пачатак Гішпаніі. Жаньба аррагонскага каралевіча Фердынанда Каталіка з Ізабэляй Кастыльскай, якая адбылася ў 1469 годзе, мела вынікам пэрсанальную (асабістую) вунію двух найвялікшых гаспадарстваў паўвостраву, з якіх пазьней стварылася каралеўства Гішпанскае. Унук гэтае пары, Кароль І (а як імпэратар рымска-нямецкі Кароль V), быў першым каралём Гішпаніі. Ізабэля (1474—1504) і Фердынанд (1479-1516) здалі ўсé справы ўпраўленьня кардыналу Ксімэнэсу і завялі ў абодвух краёх абсолютызм. Карыстаючыся дзеля сваіх мэт саюзамі мéст (Гэрмандадамі), утворанымі дзеля забясьпечаньня ўнутранога супакою, яны завялі і паддзержавалі вельмі добры ладу краі. Дабрабыт насяленьня ад гэтага павялічаваўся; манархі рупіліся аб навуцы, закладаючы шмат унівэрсытэтаў і бібліотэкі. Стаўшыся адначасна Вялікім Магістрам трох рыцарскіх ордэраў, Фердынанд павялічыў даходы каралеўскага скарбу і стаўся гэтак незалежным ад Станоў (Кортэзаў), якія мелі права зацьвярджаць і адкідаць проектаваныя падаткі. На аснове конкордату з папаю, ён дастаў права назначаньня біскупаў і вярхоўнага нагляду над духоўнымі судамі. Кароль і каралева згодна кіраваліся да таго, каб у іх гаспадарствах ня было ніякае другое рэлігіі, апрача каталіцкае, і дзеля гэтага сілком наварочавалі на каталіцтва жыдоў і музульманаў, або выганялі іх за межы краю. Дзеля барацьбы з укрытымі вернымі жыдоўскае і магамэтанскае веры, была адноўлена інквізыцыя, якая ў Гішпаніі, дзе пад уплывам рэлігійных войн разьвіўся дзікі фанатызм, сталася вельмі популярнай установаю. Фердынанд карыстаўся інквізыцыяй ня толькі дзеля рэлігійных, але і дзеля палітычных мэт, зводзячы