Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За справу недалужнага Гэнрыка VІ ўзялася тады энэргічная жонка яго, каралева Маргарыта, і ў свой чарод перамагла князя йоркскага; галаву забітага Рычарда яна загадала заткнуць на сьценах места Йорку, узьдзеўшы карону з паперы. Вайна дзьвюх рожаў адзначылася страшэнна нялюдзкімі паступкамі; пабітых нéпрыяцеля вырэзавалі бязьміласэрна. Усё-ж такі, ня гледзячы на бязупынную барацьбу, карона перайшла ў рукі сына Рычарда Йоркскага, Эдварда ІV (1461-1483). Эдвард ІV кіраваў гаспадарствам зусім самастойна, супакояваючы ўнутраныя разрухі, даючы апеку таргоўлі і прамыслам. Рэдка склікаў ён парлямэнт, затое браў з народу быццам самахвотную дань (бэнэволенцыі); гэтак каралеўская ўлада імкнулася перайсьці да сучаснае абсолютнае манархіі. Пасьля сьмерці Эдварда ІV брат яго, князь глёчэстэрскі Рычард, прыняў на сябе апеку над яго бязьлетнімі сіротамі, але цішком сам кіраваўся да захопу кароны. Загадаўшы забіць бязьлетняга караля Эдварда V і яга брата і закапаць іх цела пад лесьвіцай у замку Товэр, ён абвéсьціў сябе каралём пад імем Рычарда ІІІ (1483—1485). Гэта выклікала агульнае абураньне, і ўсé адступіліся ад яго. Проці яго адкрыта выступіў Гэнрык Тюдор, граф Рычмонду, сваяк Лянкастраў пераз матку сваю. З невялічкім войскам, сабраным у Францыі з наймітаў, зышоў ён на бéраг Англіі і ў бітве каля Босворту (1485) зусім разьбіў войска Рычарда, які быў забіты ў часе бітвы. Тады яго абвесьцілі каралём Англіі. Каб-жа злучыць у сваёй асобе правы абодвух змагаўшыхся за карону родаў, Лянкастраў і Йоркаў, ён ўзяў за жонку дачку Эдварда ІV, Ганну. Гэткім спосабам Гэнрык VІІ (1485—1509), пачынальнік дынастыі Тюдораў, скончыў гэную даўгую хатнюю вайну, у якой пагінулі ўсé патомкі Плянтагенэтаў. Насьледкі вайны былі вельмі цяжкія для арыстакратыі, якая пераважна аказалася вынішчанай, але для краю вялікай шкоды не зрабілі, бо вайна не чапіла супакойных в сяў і мéст. Усё-ж земляробы і прамысловае насяленьне з нецярплівасьцю ждалі канца вайны, гатовыя дзеля супакою і бясьпечнасьці дазволіць на абмéжаньне здабытых свабод і палітычных правоў. Кароль Гэнрык VІІ, ідучы сьледам за Эдвардам ІV, не зварочаваўся да парлямэнту, а падаткі зьбіраў пад відам бэнзволенцый, а неакуратных платнікаў пазываў на суд новага трыбуналу, складзенага з сяброў каралеўскае рады, які дастаў назоў Зорнае Палаты (ад зорак на яé скляпéньні). Гэтак на пачатку новых вякоў, ад часу усшэсьця на пасад дынастыі Тюдораў, каралеўская ўлада ў Англі вельмі ўзмацавалася.