Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

саюз прадстаўнікоў розных станоў. Пачалася аружная барацьба, у якой кароль быў разьбіты, і павадыр паўстаўшых баронаў, Сымон дэ Монфор, малодшы сын пераможцы Альбігéнзаў і новага валадара Тулюзы, муж каралеўскае сястры (па бабулі ён валадаў у Англіі Лейчэстэрскім графствам), склікаў у Лёндане агульную нараду, якая дастала назоў парлямэнту (1265). На гэну нараду, апрача вышэйшага даст баронаў, былі закліканы дэпутаты ад рыцарства - па два ад кожнага графства і ад мяшчанства — па два ад кожнага вялікшага места. Караля, які лучыў у палон да паўстанцаў, выпусьцілі на волю толькі тады, калі ён нанова прысягнуу пілнавацца Вялікае Граматы аб Волі і калі яе прызнаў такжа папа.

Супольнасьць гаспадарственых інтарэсаў збліжала норманскае рыцарства і англа-саксонскае насяленьне, і гэтак памалу счэзьлі перашкоды, што не давалі зьліцца гэтым дзьвюм нацыянальнасьцям. І калі яны ўрэшце няўпрыцям зьліліся, вытварылася адзіная ангельская нацыя. Сын і наступнік Гэнрыка ІІІ, Эдвард І (1272—1307), можа ўжо лічыцца запраўды ангéльскім каралём. Гэты кароль заваладаў князьствам Уэльскім, ад якога наступнікі каралёў дастаюць дагэтуль тытул прынцаў уэльскіх, вёў даўгую вайну з Шкоцыяй і прызнаў формальнае права парлямэнтау зацьвярджаць падаткі. У часе гаспадараньне сына яго, Эдварда ІІ (1307—1327), чалавека слабавольнага, парлямэнт здабыў вялікі ўплыў на правадаўства і ад таго часу лічыўся найвышэйшым судом.

Эдвард ІІІ (1327-1377) з вялікай заўзятасьцю бараніў правы Англіі на Шкоцыю і Францыю. Даўгія і цяжкія войны за права спадчыны ў Францыі прымушалі яго часта зварочавацца да парлямэнту і зьбіраць яго на нараду, што вельмі падымала аўторытэт і значэньне парлямэнту. У тыя часы замацаваўся звычай заклікаць дэпутатаў ад графстваў і мест. Пралаты і бароны дзеля супольных нарад стварылі Вышэйшую Палату, ці Палату Лёрдаў; дэпутаты ад баяр і мяшчанства сядзелі ізноў разам у Ніжэйшай Палаце, ці Палаце Валасьцей. Нарады вяліся выключна ў ангельскай мове. Ад ваенных удач магутна разгарэлася нацыянальнае пачуцьцё; поруч з разьвіцьцём таргоўлі і прамысловасьці ішоў поступ і ў духовым разьвіцьці народу. Папскія дамаганьні верхавенства над Англіяй былі згодна адкінуты і каронай і народным прадстаўніцтвам, якія ў гэтай справе йшлі аднэй дарогай. Калі папы (авіньёнскія) зажадалі выплаты леннае дані, абяцанай яшчэ Янам Безьзямельнікам, парлямэнт адказаў, што зробленая апошнім умова нязгодна з дадзенай каралём прысягай і падпісана без дазваленьня станоў, значыцца ня мае ніякае вагі (1365).