Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У тыя часы новы гаспадарствены лад у Англіі быў ужо блізу што зусім закончаны.

c) Сялянскае паўстаньне. У часе бязьлетнасьці ўнука і наступніка Эдварда ІІІ, Рычарда ІІ (1377-1399), Англія перажыла цяжкі крызіс з прычыны сялянскага паўстаньня. За нейкі час перад тым профэсар тэолёгіі ў Оксфордзе Ян Вікліф пачаў востра выступаць проці вышэйшага духавенства за яго багацці, проці царкоўных устаноў і ордэраў, урэшце проці папскае ўлады. Яго паддзержавалі трэці сын Эдварда ІІІ, лянкастарскі князь Ян, і магнаты. Навукі Вікліфа знайшлі многа прыхільнікаў, дастаўшых назоў лёльлярдаў, і пераз вандроўных ксяндзоў прайшлі у народ. У Англіі большасьць сялян у тыя часы была ўжо вольна ад прыгону, выкупіўшыся грашмі ад дані прадуктамі і адработкаў. Прыгонныя сяляне, бачачы навакол сябé вольных земляробаў, асабліва востра адчувалі цяжар пры. гону і імкнуліся да вызваленьня ад яго. У сярэдзіне XІV Вéку ў Англіі вымерла чуць што не палова насяленьня ад пошасьці, празванай Чорнаю Сьмерцяй. А як з гэтае прычыкы выявілася вялікая нястача рабочых рук да працы на полі, дык паны абвесьцілі няважнасьць старых выкупаў ад прыгону і пачалі нанова накідаць вольным сялянам прыгон і яго цяжары. У тым-жа часе між народам пачалі зьяў ляцца прапаведнікі, якія шырылі ідэю прыроднае роўнасьці ўсіх людзей; у гэтай прапагандзе прыймалі ўчасьце так-званыя ўбогія ксяндзы, пасьледавальнікі навук Вікліфа. І вось у 1381 годзе ўзьнялося сялянскае паўстаньне, на чале якога стаў Уат Тайлер. Спачатку сялянам былі зроблены ўступкі; 16-годні Рычард ІІ абяцаў скасаваць прыгон. Аднак, калі Уат Тайлер быў забіты, усё было ўзята назад, паўстаньне затушана цэлым морам сялянскае крыві. Усё-ж такі прыгон у Англі не знадоўга ўмацавацца; скора ён ізноў пачаў сам сабой вывадзіцца і ўрэшце зусім счээ шмат раней, чымся ў другіх старонках Эўропы.

d) Лянкастарская дынастыя і вайна дзьвюх рожаў 1). Калі сялянскае паўстаньне было затушана, Рычард ІІ акружыў сябé фаворытамі, а ў адносінах да парлямэнту паступаў зусім самадумам. На чалé оппозыцыі стаў сын нябожчыка Яна Лянкастарскага, Гэнрык, які ўзяў у палон пакінутага ўсімі Рычарда ІІ і прымусіў яго зрачыся кароны. Дзякуючы паддзяржаньню з боку парлямэнту, пераможнік быў узьведзены на каралеўскі пасад пад імем Гэнрыка ІV (1399-1413), хаця жылі бязьлетнія патомкі другога сына Эдварда ІІІ, Мортімэры, што мéлі больш правоў на карону. Усё гаспадараньне Гэнрыка ІV зыйшло на хатніх войнах. Толькі сыну яго, Гэнрыку V (1413—1422),