Старонка:Суседзі (1932).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

УСЁ ГЭТА ПРАЎДА…

„Лепш разумным нагам пакланіцца, чым дурной галаве“.Народная прыказка.

Урачыстае пахаваньне.

Пяшчотныя нэкролёгі.

Артыкулы ў чорных рамках.

„Надгробные ридания“…

… Як вы думаеце, трэба каню гэта?

— Не!

— Дык вось усё гэта было і ў выстарчаючай меры.

Гісторыйка… Як па вашаму?!

Здавалася, — памёр конь, ну і памёр…

Ды, каб гэта-ж быў просты конь, а то памёр Гнедко.

Ня чулі? Ах, якія вы някультурныя!

Гэта-ж той самы Гнедко, на якім маршалак Пілсудзкі „наступаў“ з-пад Бярэзіны на Вар-