Старонка:Суседзі (1932).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„РЭФОРМЫ“ ПАНА МІНІСТРА.

„Падавалі дэклярацыі,
Пісалі інтэрпэляцыі,
А школы якой нам трэба
Абяцалі даць ў небе“.(Час. „Маланка“. Зак, Бел).

Справа з беларускай школай у Польшчы ідзе добра.

Ідзе добра да таго часу, пакуле сяляне носяць дэклярацыі… А як прышла гэтая дэклярацыя да гміны, з гэтага часу пачынаецца „школьная рэформа“.

Сялян, падпісаўшых дэклярацыю, дзе якіх пасадзяць, дзе якіх ператрасуць, дзе якім ліхтары аля „асьветы“ паставяць. На гэтым і вырашаецца пытаньне аб беларускай школе ў Польшчы.

Наогул, міністр асьветы Польшчы, каб апраўдаць сваё існаваньне, працуе па мудраму лёзунгу: — зачыняць беларускія школы раней іх адчыненьня.

Надзвычайная турбота аб беларускім насельніцтве!