Старонка:Суседзі (1932).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

собственных рук. І я думаю і жадаю, што ён іменно будзе зкарыстован у вашай часопісі альбо ў другой форме. Зборнік гэты быў працаваўся тры с ½ месяцы бяз супынку.

… Гэта будзе мой первый зборнік, першы апачатак майо пісьменства і тады толькі, калі вы таварышы, як даўнейшыя працоўнікі часопісі, я думаю як в агульным маштабе працаўнікі старыя пісьменьнікі, дык калі вы ацэніце маю собственную працу…

Прашу даць скоры адказ. Ад вашага будучага пісьменьніка. (Подпіс).

Прымаючы пад увагу тое, што гэта „першы апачатак пісьменства“, што сьведчыць аб тым, што „будучы пісьменьнік“ яшчэ не крымінал, я прозьвішча яго называць ня буду.

Але затое лірычныя абразкі поэзіі, якая па шчыраму паведамленьню пісьменьніка зробленана „З СОБСТВЕННЫХ РУК“, я прывяду.

Будзь жа стойка
Будзь жа моцна
Чырвоны штык
Магучы зов
Магучы добры клік.