Старонка:Суседзі (1932).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Апяць-жа:

Ты страіцель
Новага быта
Ты пакарыцель
Старога быта.

Альбо яшчэ:

Мацней-жа ногу
Мацней-жа руку
Варашылаў, гай будзённы
Малады фрунзовцы
Крычыце арміі сваёй
Ніхай дасьць разлуку
буржуазію.

Другі поэта піша ў рэдакцыю наступныя радкі:

„…Вядома, гэтыя вершы былі вядомы толькі мне (аўтару) ды таму, хто праслухаў іх з маіх блізкіх таварышоў, але адна бяда, — праслухаўшыя гэтыя вершы таварышы горача радзілі паслаць іх куды небудзь у друк. Бажыліся, што і іх прымуць. Адважыўся я і нарэшце некалькі іх паслаў у паважаную Савецкую Беларусь. Ведаючы добра, што сучасная літаратура высока вобразная другі раз праста сымболістычна:

„туліцца жаівень пад пуняй
з ножкай аўсянай саломай.