Старонка:Суседзі (1932).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРА ХВОРЫХ ЛЮДЗЕИ.

Шмат ёсьць на сьвеце хадзячых недарэчнасьцяй, але гэта — нічога!

У добрай гаспадарцы ўсё можна выкарыстаць! Але дрэнна тое, што кожная гэтая хадзячая недарэчнасьць лічыць за свой грамадзкі абавязак перад рэспублікай пісаць вершы.

Некаторыя кажуць, што ўсе поэты — хворыя людзі, але дрэнна бывае тады, калі хворыя людзі выключна на тэй падставе, што яны хворыя, пачынаюць думаць, што яны поэты.

Хворых на поэтаманію шуат; возьмем як прыклад некалькі экзэмпляраў, у якіх гэта хвароба адчуваецца ў асабліва вострай форме.

Адзін „пісьменьнік“ зварочваецца ў рэдакцыю з наступнаю прадмоваю да твораў „СВАІХ РУК“.

У гэтае пісьмо я шлю вам матэрыял, кая вы яго на ацэнку працы скарысталі яго, калі падойдзе. У другі раз я хачу прыслаць у вашу рэдакцыя сама-састаўлены зборнік, які быў зроблены з маіх