Старонка:Суседзі (1932).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

напалову няпрытомны ліст у Слуцкі гарсавет, Прыводжу зьмест яго, — літаральна:

Адносінай сваёй ад 24 студзеня г. г. за № 113, кіраўнік Слуцкай аптэкі паведамляе Аптэкакіраўніцтву, што гарсавет мае выняць з памяшканьня аптэкі два пакоі.

На падставе маючыхся распараджэньняў ЦВК і Н.К. Аховы Здароўя, аптэка зьяўляецца лека-санітарнай установай і не падлягае ні перасяленьню, ні ўплатненьню

Скарачэньне плошчы аптэкі прывядзе да яе надзвычайнай працы і можа адбіцца на правільную і сваечасовую дастаўку лякарстваў насельніцтву,

Адпаведамляючы аб вышэй выкладзеным, Аптэкакіраўніцтва прымушана зьняць з сябе ўсякую адказнасьць за магчымыя быць перабоі ў працы аптэкі, а таксама і за абмылкі пры вырабу фармацэўтамі лякарстваў па рацэптам.

Загадчык Аптэкакіраўнійтвам

Бабруйскае акругі (подпіс).

Сакратар Аптэкакіраўніцтвам (подпіс).

Прачытаў я гэтую паперку і сумна гэтак мне зрабілася.