Старонка:Суседзі (1932).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРА СЛУЦКУЮ АПТЭКУ і МАЮ ЦЁТКУ.

Як толькі я ўвайшоў у рэдакцыю, мне сказалі:

— Алёша! Вунь табе нейкі ліст Слуцкі гарсавет прыслаў…

Ну, думаю, ня іначай падзяку гарсавет прыслаў за добрыя фэльетоны. Калі і вы, дарагі чытач, гэтае самае падумалі, то мы з вамі памыліліся. Слуцкі гарсавет прыслаў матерыял і просіць напісаць фальетон на акруговае аптэкакіраўніцтва.

Пішу.

Пачалося гэтак: Слуцкі гарсавет вылучыў комісію для агляду памяшканьняў Слуцку.

Сумленнае слова гэтай камісіі ніякага „уплотнения“, ніякага „перемешения“ і нічога дрэннага на мэце ня мела.