Старонка:Суседзі (1932).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

моўчкі чакаў, і ўсё нешта хітра пасьмейваўся з мядзьведзя…

Мядзьведзь памалу загрыз карову, паглядзеў на натоўп, — сьмяюцца!..

„Сьмейцеся!“, падумаў мядзьведзь, пасасаў лапу, падышоў да другой каровы, ахапіў яе лапамі і пачаў зноў памалу грызьці.

Яшчэ весялей зарагатаў натоўп…

„Ну, што-ж, падумаў мядзьведзь, вам — весела і мне нядрэчна“ — і памалу загрыз другую карову…

Натоўп усё чакаў, заліваўся ад сьмеху…

„Досыць пацяшаць гэтых джэнтльменаў“, рашыў мядзьведзь і ўжо быў падняўся, як з натоўпу кпяць дый кажуць:

— Ага, — кажуць, — мы толькі гэтага і чакалі пачакай кажуць, такі і гэткі, ты мядзьведжы сын, вось-жа засудзім мы зараз за ўсе твае ўчынкі Наркомзема нашага.

Наркомзема? прыжмурыўся мядзьведзь.

— Яго самага, — адказаў натоўп. — Па тлумачэньнях прокуратуры, ён за ўсе мядзьведжыя ўчынкі адказвае…

Зароў тады, кажуць, мядзьведзь на ўвесь лес, сьлёзы, кажуць, крыніцаю паліліся з яго