Старонка:Суседзі (1932).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ІСК“.

У рэдакцыі ляжыць вось гэткі дакумант:

„Прокуратура рэспублікі накіроўвае заяву гр. Чыгілейчык Вольгі Ігнатаўны аб тым, што мядзьведзь загрыз яе 2-х кароў і прапануе растлумачыць грамадзянцы Чыгілейчык, што яна можа зьвярнуцца ў суд і іскам да Наркомзему.“

У сувязі з „вышэйпададзеным“ таварышы з аднэй установы зьвярнуліся да аднаго супрацоўніка Нарком‘юсту.

Так і гэтак, маўляў, цяжка адказваць за кожнага мядзьведзя.

На гэта супрацоўнік Нарком‘юсту адказаў:

„У сувязі з тым, што Наркомзем забараняе паляваньне на мядзьведзяў, то ён адказвае за ўсе ўчынкі апошніх“............

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Уявеце сабе, што было так:

Як толькі пачаў грызьці мядзьведзь карову, забраўся вялікі натоўп народу, сабраўся ды