Гэта старонка не была вычытаная
СТОРАЖ.
Адкуль мне ведаць, я цябе ня клікаў і паперы ня пісаў.
ГАРБУЗ.
А хто-ж вы?
СТОРАЖ.
Хіба-ж ня ведаеш, як прозьвішча таго, што піша венікам па падлозе?
ГАРБУЗ.
Ведаю.
СТОРАЖ.
Пашто-ж пытаешся?
ГАРБУЗ.
Хто пытаецца, той ня блудзіць.
СТОРАЖ.
Дык чаго ты прыехаў з-за сьвету сюды?
ГАРБУЗ.
Ды ня прыехаў, а прышоў. Каня ваўкі аблажылі, а пасьля кароста зьела. На суд, значыцца.
СТОРАЖ (прыглядаецца).
Што гэта ў цябе: барада — ні барада, касмыль — ні касмыль?
ГАРБУЗ.
Была барада, і досыць рослая, але як палову выдралі, касмыль застаўся.
СТОРАЖ.
У каго гэта рукі сьвярбелі рваць яе!
ГАРБУЗ.
У аконама князеўскага, вось за гэта-ж і суд.
СТОРАЖ.
І ліха-ж яму дало рваць чалавеку бараду.
ГАРБУЗ.
Выдраў, каб з яго вантробы выдралі.