Гэта старонка не была вычытаная
СТОРАЖ.
А ў цябе-ж хіба адвагі ня было па руцэ ўгрэць таму аконаму.
ГАРБУЗ.
Калі я чалавек без адвагі, я ніколі нікога ня біў, а мяне білі.
СТОРАЖ.
У войску служыў?
ГАРБУЗ.
Я — белабілетнік, нікуды нягожы.
Зьява III-яя.
Уваходзіць Гарбузіха.
ГАРБУЗ.
Вось мая баба, Гарбузіха Магжата.
ЖОНКА.
Добрага дня, ня ведаю, хто будзеце, ці не старшыня воласьці?
СТОРАЖ.
Але-ж, старшыня над гэтым дзеркачом.
ЖОНКА.
Тым лепш, прынамсі адкажаце, калі запытаемся.
СТОРАЖ.
А чаму-ж, пытайцеся.
ГАРБУЗ.
Будзьце ласкавы, браток…
ЖОНКА.
Чакай, я пачну. Ці невядома вам, як суд паглядзіць на гэткую зьнявагу, бачылі бараду?
СТОРАЖ.
Бачыў.
ГАРБУЗ.
Бачыць мала, трэба ведаць, які боль.