АВЕЧКА.
Браток мой, у чым мая віна, калека я, усю ноч валокся, хацелася сесьці.
СТОРАЖ.
Вось цяпер пасядзіш.
АВЕЧКА.
Няўжо пасадзіць?
СТОРАЖ.
Пашкадуе.
АВЕЧКА.
Даражэнькі мой! а што, каб спрабаваць выраўнаваць.
СТОРАЖ.
Раўнуй не раўнуй, капялюша няма, а табе астрог.
АВЕЧКА.
Тады я ўцяку; будзь ласкаў, не кажы: я жыву ў пушчы — ня знойдуць.
СТОРАЖ.
Нікуды ты не схаваешся, знойдуць.
АВЕЧКА.
А чаму мой дзед у паўстаньне два гады хаваўся і не знашлі, бывай здароў. (Да дзьвярэй).
ПІСАР (праз дзьверы і назад).
Авечка, на суд.
СТОРАЖ.
А што, схаваўся? А ну, пашоў, пашоў. (Выпхнуў убок). Во каб яго пакруціла, скруціў капялюш, аж страх глянуць, ну што-ж мне зрабіць? А што, каб узяць на дзяркач і таркануць туды-сюды. (Бярэ венік і пачынае). А ну сюды, а ну сюды. А бацюхны, выраўнаваў, — вось шчасьце, так шчасьце. Цяпер абы ўпраўляючы вышаў, я спрытна надзену яму на галаву, не спазнае.