Перайсці да зместу

Старонка:Суд (1925, Менск).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьява XVII-я.

Выходзяць з бакоўкі Гарбуз і жонка.

ГАРБУЗ.

Вось табе суд, вось табе і цуд, абабілі бакі, выдралі бараду яшчэ ў адседку садзяць на тры дні.

СТОРАЖ.

А хіба-ж я не казаў, — тут праўда жыве.

ЖОНКА.

На сухі лес такі суд, чапялу пакінула ў хаце, а на судзе чапяла апынулася пры мне, сядзі баба тры дні ў халодніцы.

Зьява XVIII-я.

Выходзіць Авечка.

АВЕЧКА.

Гэта ня суд, а, пшэпрашаёнц, нейкае глупства, я на паноў шапнуў гром, і за гэта ў адседку на тры дні.

СТОРАЖ.

Ну, годзе, суд ідзе… (А сам за цыліндар).

Зьява XIX-я.

Выходзяць з бакоўкі Старшыня, за ім упраўляючы, Пісар і Судзьдзя.

СТАРШЫНЯ.

Дзякую, што не запомнілі. (Падае пальто).

СУДЗЬДЗЯ. (Надзявае калёшы).

СТОРАЖ. (Падае цыліндар).

ПІСАР — (кіёчак).