СТОРАЖ.
Даўно кульгаеш?
АВЕЧКА.
Гадоў з дзесяць.
СТОРАЖ.
З якой прычыны?
АВЕЧКА.
Грошы шукалі, не паклаўшы.
СТОРАЖ.
Ну і што?
АВЕЧКА.
Прысьніўся было маёй сястры сон, быццам то на Лысай гары бочка дукатаў закопана ляжыць. Вось мы ў ночы, разам з Гарбузом, пабраўшы рыдлёвачкі, шчупы пашлі туды. Курган высока на гары, а на ім камень, пудоў з 20, — мы яго капаць, мы яго пароць, каб камень той ды ў даліну сагнаць, капалі доўга, а цёмна, — хоць забіся.
Нарэшце, чую, скрыганула нешта пад рыдлёўкай; я зірк у бок: бачу — галава бялее чалавека. (У часе размовы сторож слухае, што робіцца ў бакоўцы, і зусім ня слухае, што кажа Авечка). Кум, крычу я, гэта-ж мы раскапалі чыюсь магілу. Гарбуз, ня кажучы ні слова, рыдлёўку аб зямлю, а сам — шаўбось уніз, ліхтар патух, я за ім… толькі чую, штось ляціць за мной: ла-та-та-та, а пасьля — бух… (Сеў на цыліндар). Зваліўся камень ды мне па назе.
СТОРАЖ (убачыўшы, што Авечка сеў на цыліндар).
Куды-ж ты гэта ўсьсеўся? (Схаціў за карак).
АВЕЧКА (ад страху пачаў жагнацца).
Міца, міца, сьвяціцелі чудадзеі…
СТОРАЖ.
Што ты зрабіў? Што табе дух заняло?