Перайсці да зместу

Старонка:Суд (1925, Менск).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЖОНКА.

Мы уважненька. (Пашлі ў бакоўку).

Зьява XVI-я.

Уваходзіць Авечка.

СТОРАЖ.

Што, занудзіўся?

АВЕЧКА.

А так, замаркоціўся: у сон пачало весьці: ноч ня спаў, на суд, значыцца, шкандыбалі. Ці ня маеце часам закурыць, нешта тут пад грудзямі.

СТОРАЖ.

Ня маю, кожны курэц павінен мець свой аганец і тытунец.

АВЕЧКА.

Так точна, павінен, ды няма. (Убачыў на падлозе папяроску). А вось шчасьце, нехта папіроску кінуў.

СТОРАЖ.

Ні нехта, а сам упраўляючы курыў.

АВЕЧКА.

Галоднаму чалавеку ўсё роўна. (Запальвае і курыць). А моцная, так за язык і шчыпле.

СТОРАЖ.

Які далікатны.

АВЕЧКА.

У Авечак языкі чулыя.

СТОРАЖ.

Ды ты ўвесь, як авечка, і кульгавы, мне здаецца.

АВЕЧКА.

Не здаецца, а кульгавы, вось гляньце. (Адыходзіць да таго месца, дзе ляжыць цыліндар).