Перайсці да зместу

Старонка:Суд (1925, Менск).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьява ХІІ-я.

(Убягае стораж Мірон).

СТОРАЖ.

Пан едзе, пан едзе…

СТАРШЫНЯ.

Стой, не гарачыся, прыняць коні ў двор, адчыняць дзьверы і быць на чаку. Хадзем. (Пашлі).

ПІСАР (пачаў зьбіраць паперы).

СУДЗЬДЗЯ (пры вакне).

Вось уяжджаюць у двор, на тройцы…

(Гарбуз і жонка да акна).

(Авечка п’е з вядра ваду ў другім кутку).

Зьява ХІІІ-я.

Уваходзіць Старшыня, а за ім упраўляючы ў цыліндры, пальто, калёшах і з палачкай і папіроскай.

СТАРШЫНЯ (адчыніўшы дзьверы).

Міласьці просім.

УПРАЎЛЯЮЧЫ (паважна ўвашоўшы, кінуў папіроску).

СТАРШЫНЯ (зьнімае пальто).

ПІСАР (цыліндар і бярэ кіёк).

СУДЗЬДЗЯ (кінуўся да ног зьнімаць калёшы).

СТАРШЫНЯ (як усё зьнялі, адчыніўшы дзьверы ў бакоўку).

Міласьці просім, на пачэснае месца. (Упраўляючы, Старшыня і Судзьдзя пашлі).

ПІСАР (да Гарбузоў).

Ну, яшчэ чаго, дапрос зьняты, паклічам будзе пара. (Усе выходзяць. Пісар з паперамі ідзе ў бакоўку).