Перайсці да зместу

Старонка:Суд (1925, Менск).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПІСАР.

А што ты ім усьлед казаў?

АВЕЧКА.

А што я, Авечка, ды на паноў магу казаць, глядзеў, пшэпрашаёнц, і маўчаў.

СУДЗЬДЗЯ.

А як ты сьмеў насылаць на іх гром.

АВЕЧКА.

Ды яны гэтага ня чулі, я, бягучы, у духу забубнеў сабе, а рот заткнуўшы рукавом.

СУДЗЬДЗЯ.

А ты часам не радня Гарбузу?

АВЕЧКА.

Далёкая радня. Мой бацька з яго бацькам заўсёды разам у бані мыліся, кумамі былі.

СТАРШЫНЯ.

А з ёй ты не радня?

АВЕЧКА.

З-замаладу меліся жаніцца, але як я закульгавіў, то яна за кульгавага не пашла; тады я жаніўся на другой бабе, баба вельмі добрая, зацірку варыць — ой, ой! толькі вельмі сярдзітая з частых біцца кідаецца.

ПІСАР.

Гэта да справы не адносіцца.

СТАРШЫНЯ.

Дапрос зьняты.

АВЕЧКА.

Паночку, а ці можна ведаць, на колькі пасадзіце нашых ворагаў?

СТАРШЫНЯ.

Пачакаўшы будзеш ведаць.