Перайсці да зместу

Старонка:Суд (1925, Менск).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і нібы цэпам малоціць, вылецеў гэта я на ганак і дыхаю, як баран у сьпякоту, вось гэтак (дыхае), аж чую, нехта пішчыць. Я штырх у бок, бачу: цягне Гарбуз карову за хвост з панскага хлява, аж вочы на лоб лезуць; здагадаўся я, у чым справа — за кол ды туды. „Вы што-ж гэта, каб на вас гром!“, гакнуў я… (Спахваціўся).

СТАРШЫНЯ.

Запішы — гром.

ПІСАР.

Запісаў.

АВЕЧКА.

Тут падбегла Гарбузіха.

СТАРШЫНЯ.

З чапялой?

АВЕЧКА (хітра).

Здаецца, без чапялы.

СУДЗЬДЗЯ.

Ня можа здавацца, а кажы проста — была чапяла, ці ня было?

АВЕЧКА.

Не, ня было; чапяла ў яе вялікая, як аглабля — убачыў-бы. Так, значыць, падбег я і ўчарэпіўся за хвост кароўкі перадойкі, аж вочы на лоб лезуць, цягнем удваіх. Бачыць кароўка, што дрэнная справа, адарвуць хвост, зьбіла з ног аконама і наўцекі. Мы за ёй, але заблуталіся мае качэргі — паваліўся, мякнуўся вобземлю і Гарбуз, а яны з нагамі — і давай акладаць.

ЖОНКА.

Тут падбегла я, нарабіла крыку, дык яны пакінулі іх біць, закурылі цыгары — і пашлі.

АВЕЧКА.

Так точна, пашлі, рагочучы, як лясуны перад маладзіком.